Як вы лічыце, ці насьпелі ў Беларусі палітычныя і эканамічныя зьмены? Ад каго залежыць, ці адбудуцца яны? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Прадпрымальнікі чакаюць новага ўказу, не выходзяць на працу і пакуль ня плоцяць падаткі. Слонімскія гандляры напісалі зварот да кіраўніцтва раёну і патрабуюць сустрэчы з уладамі.
Гарадзенцы, якія рабілі бізнэс на перавозках з Польшчы побытавай тэхнікі, перакананыя, што новыя правілы мытнага кантролю падрываюць іхную справу.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньні аб парушэньні закона «Аб СМІ» адразу тром рэдакцыям рэгіянальных выданьняў: «Газеты Слонімскай», «Intex-Press» у Баранавічах і «Ганцавіцкага часу».
Улады заявілі, што працягу тэрмінаў продажу тавараў лёгкай прамысловасьці без адпаведных дакумэнтаў ня будзе. Прадпрымальнікі маўкліва адрэагавалі распродажам тавару, часта нават менш як за паўцаны, абы хоць нешта прадаць.
27 лютага ў Горадні сьледчыя апыталі Анжаліку Борыс — старшыню Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. З размовы тая зрабіла выснову, што яе хочуць зьвінаваціць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Чаму дзень абаронцаў Айчыны ў Беларусі адзначаюць 23 лютага? Зь якой гістарычнай падзеяй зьвязана гэтая дата? Ці сьвяткуеце вы яе? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
На гарадзенскіх рынках моцна скараціўся гандаль, затое прадпрымальнікі актыўна абмяркоўваюць, што будзе зь іхнім бізнэсам пасьля 1 сакавіка.
Мікалай Аўтуховіч, адбыўшы турэмнае пакараньне, узяўся аднаўляць фірму таксі ў сваім родным Ваўкавыску.
Якую працу трэба цяпер мець у Беларусі, каб атрымліваць добры заробак? Каму ў Беларусі добра жывецца? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Айцец Павал Касьпяровіч, сьвятар гарадзенскага Сьвята-Пакроўскага сабору, у 2013 годзе стварыў першы ў Беларусі інфармацыйна-кансультацыйны пункт у праблемах алькагалізму і наркаманіі.
Жыхары дамагаюцца ад начальства, каб тое прыпыніла будоўлю чарговага сьвінакомплекса на 24 тысячы галоў за 2 кілямэтры ад вёскі. У вёсцы ўжо няможна трымаць сьвіней і піць з крана ваду.
«Улады сьцьвярджаюць, што забаранілі падвышаць цэны на асноўныя тавары. Ці заўважылі вы, што цэны перасталі расьці? Ці можна, на вашу думку, спыніць рост цэнаў ва ўмовах дэвальвацыі рубля?»
Будучыя настаўнікі, студэнты 5-га курсу кажуць, што на родную мову трэба пераводзіць усю адукацыю.
Пачынаючы ад Новага году, на памежных пераходах Беларусі з суседнімі краінамі практычна паўсюль зьніклі чэргі. Езьдзіць у суседнія Польшчу і Літву жыхарам памежных рэгіёнаў стала нявыгадна.
Заяўкі на правядзеньне пікетаў падавалі старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і старшыня Гарадзенскай гарадзкой структуры партыі Ежы Грыгенча.
Дэвальвацыя рубля і ўвядзеньне мараторыю на рост цэнаў прыводзяць да таго, што з паліцаў зьнікаюць замежныя тавары, некаторыя крамы наагул не працуюць, а прадпрымальнікі на рынках кажуць, што могуць не дацягнуць да вясны.
На Гарадзеншчыне па-ранейшаму няма валюты ў свабодным продажы, прадаецца толькі тое, што здаюць у абменьнікі самі людзі.
Свабода высьветліла падрабязнасьці размовы актывістаў ТБМ са старшынём Гарадзенскага аблвыканкама ў справе памяшканьня для музэя Васіля Быкава.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу гарадзенскага журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі на рашэньне Ленінскага суду Горадні, паводле якога Мялешку прызналі вінаватым у вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі.
Загрузіць яшчэ