Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфармацыі вынесла папярэджаньні тром незалежным газэтам


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньні аб парушэньні закона «Аб СМІ» адразу тром рэдакцыям рэгіянальных выданьняў: «Газеты Слонімскай», «Intex-Press» у Баранавічах і «Ганцавіцкага часу».

«Газету Слонімскую» вінавацяць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах (ад 11.02.2015 і 18.02.2015) у выданьні не пазначаны наклад. Папярэджаньне падпісана міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч.

Паводле галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука, ён быў папросту ў разгубленасьці, калі атрымаў ліст зь Міністэрства інфармацыі. Бо і на адным, і на другім нумары, за якія вынесена папярэджаньне, наклад напісаны.

Я ня вельмі разумею, у чым справа, бо наклад нумароў газэты зьмешчаны ў мяне на першай старонцы. Магчыма, гэтага не заўважылі ў Міністэрстве інфармацыі, бо традыцыйна наклад зьмяшчаюць на апошняй старонцы.

«Я ня вельмі разумею, у чым справа, бо наклад нумароў газэты зьмешчаны ў мяне на першай старонцы. Магчыма, гэтага не заўважылі ў Міністэрстве інфармацыі, бо традыцыйна наклад зьмяшчаюць на апошняй старонцы. Але я яшчэ раз уважліва пачытаў Закон „Аб друку і іншых СМІ“ і нідзе не знайшоў, што наклад павінен зьмяшчацца ў нейкім пэўным месцы».

Валадашчук кажа, што гэта першае папярэджаньне ў гэтым годзе і ён пакуль ніякіх высноваў ня робіць, але мае намер яго абскарджваць. Паводле беларускага заканадаўства, пасьля атрыманьня двух папярэджаньняў на працягу году выданьне можа быць закрыта.

«Газета Слонімская» — адзінае незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Гарадзенскай вобласьці.

Рэдакцыю газэты «Intex-Press» у Баранавічах вінавацяць у парушэньні заканадаўства на той падставе, што ў выходных дадзеных замест «Рэспубліка Беларусь» стаіць скарачэньне «РБ».

— Досыць было б званка зь Міністэрства інфармацыі, каб мы выправілі гэтае скарачэньне, калі яно насамрэч не адпавядае заканадаўству. Але Мінінфармацыі вырашыла вынесьці менавіта афіцыйнае папярэджаньне. Відавочна, што гэта дэманстрацыя сілы: глядзіце, мы трымаем вас усіх на кручку«, — пракамэнтавалі прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сытуацыю ў рэдакцыі «Intex-Press».

Аналягічныя прэтэнзіі Міністэрства інфармацыі мае і да рэгіянальнай газэты «Ганцавіцкі час».

— Безумоўна мы будзем абскарджваць дадзенае папярэджаньне, хаця б таму, што наша выданьне ў той дзень, за які вынесена папярэджаньне, нават не выходзіла.

— Безумоўна мы будзем абскарджваць дадзенае папярэджаньне, хаця б таму, што наша выданьне ў той дзень, за які вынесена папярэджаньне, нават не выходзіла. А па-другое, абсалютная большасьць дзяржаўных рэгіянальных выданьняў ня толькі не пазначаюць «Рэспубліка Беларусь», а нават пра Міністэрства інфармацыі ў выходных дадзеных ня ўзгадваюць увогуле, — заявіў прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» галоўны рэдактар «Ганцавіцкага часу» Пётар Гузаеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG