Гарадзенскія прадпрымальнікі цьвердзяць, што такога фінансавага крызісу, як цяпер, яшчэ не было: цэны застаюцца ранейшыя, пакупнікоў — адзінкі, няма ня толькі валюты, але і беларускіх рублёў
Ці шмат вы можаце патраціць на сьвяткаваньне Новага году? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
На вуліцы Ажэшкі ў Горадні блізу чыгуначнага вакзала здарылася аварыя — прарвала цеплатрасу.
Пасьля чатырох дзён выходных у гарадзенскіх абменьніках ажыятажу не назіраецца, ахвотных здаваць і набываць валюту няшмат. Праўда, і ўпэўненасьці ў тым, што фінансавы крызіс скончыўся, у людзей няма.
Нягледзячы на ўсталяваны новы курс куплі даляра амаль у 14 тысяч рублёў, валюты ў свабодным продажы няма. Няма і ажыятажу вакол абменьнікаў, ніхто не сьпяшаецца здаваць валюту нават па новым курсе.
У гарадзенскіх крамах бытавой тэхнікі «Гарызонт», «Электрасіла», «5 элемэнт» прадаўцы кажуць, што сёньня папросту адпачываюць пасьля трох няпростых працоўных дзён
У банках на Гарадзеншчыне валюты ў свабодным продажы няма — як і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У абласным цэнтры людзі рыхтуюцца да дэвальвацыі. У раённых цэнтрах спакайней, але набыць валюту таксама немагчыма.
Звольненыя з ўнівэрсытэта аўтары «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч і Вячаслаў Швед распавядаюць, як складваецца іхнае жыцьцё пасьля звальненьня.
Суд Слонімскага раёна зьвінаваціў Алеся Залеўскага ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі без адпаведнай акрэдытацыі.
Беларусь аднавіла мытны кантроль на мяжы з Расеяй, хоць у Мытным саюзе ніякіх унутраных межаў быць не павінна. Як вы лічыце, чаму так адбылося? Як да гэтага ставіцеся?
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Пруднікаў з Горадні пакараны Сьвіслацкім раённым судом штрафам у памеры 10 базавых велічынь — паўтара мільёна рублёў.
Бацькі Гарадзенскай школы № 36 з польскай мовай навучаньня выступаюць супраць плянаваных уладамі зьменаў у заканадаўстве, паводле якіх польская мова ў школе можа застацца толькі як асобны прадмет
Грамадзкі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 3 мільёны рублёў. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, што адбылася 26 кастрычніка, падчас якой актывісты з розных гарадоў Беларусі ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года.
Андрэя Мялешку зьвінавацілі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі МЗС Беларусі. Гэта ўжо трэці прысуд па тым самым артыкуле, які вынесьлі журналісту сёлета.
Расея забараніла ўвоз беларускага харчаваньня з многіх мясакамбінатаў і малаказаводаў — спасылаючыся на тое, што іх прадукцыя сумнеўнай якасьці, небясьпечная для здароўя. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці не баіцеся купляць беларускія прадукты ў крамах? Адказваюць гарадзенцы.
Адзіная ў Гарадзенскай вобласьці незалежная грамадзка-палітычная газэта — «Газета Слонімская» — выжывае, ня маючы ні падпіскі празь «Белпошту», ні права продажу ў шапіках «Белсаюздруку.
Ленінскі суд Горадні прызнаў Вольгу Крапоціну вінаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе ўлётак з тэкстам «Верните Крым! Руки прочь от Украины!»
Андрэй Хадановіч выступіў у Горадні і прэзэнтаваў адразу два праекты, да якіх меў дачыненьне: альбом «(НЕ:)вясёлыя карцінкі» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» і дыск зь песьнямі Качмарскага па-беларуску.
У Бярозаўцы Лідзкага раёну ўчастковы міліцыянт запрасіў на размову мясцовага актывіста Сяргея Трафімчыка, а таксама шукаў Вітольда Ашурка.
Участковы міліцыянт сёньня запрасіў на размову сябраў гарадзенскай арганізацыі АГП Аляксандру Васілевіч і Віктара Бабкіна.
Загрузіць яшчэ