Свабода зьвярнулася да кіраўніцы не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і сябра СПБ Анджэя Пачобута з пытаньнем, ці згодныя прадстаўнікі Саюзу палякаў атрымаць палёгкі і легальны статус коштам ліквідацыі «Белсату», калі праўда тое, што гэта частка дамовы паміж Менскам і Варшавай?
На працягу дзесяці гадоў Ігар Лапеха са сваімі аднадумцамі робіць макет старой Горадні, адпаведна якому, як ён лічыць, павінны адбудаваць страчанае горадам праз гады і стагодзьдзі.
У Горадні прэзэнтавалі чацьверты нумар «Гарадзенскага гадавіка» — гэта навуковы часопіс пра гісторыю гораду, які выйшаў у выдавецкай ініцыятыве "Гарадзенская бібліятэка". Сьвежы нумар прадстаўляў рэдактар Юры Гардзееў, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Ён — ураджэнец Горадні, які жыве і працуе ў Кракаве.
Актывіста Віталя Гуляка зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафавалі на 525 рублёў (25 базавых велічынь).
Актывіст Павал Севасьцян са Слоніму аштрафаваны на 210 рублёў (10 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Рэстаўратар з Горадні Ўладзімер Кіслы ўратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва, а як мастак-жывапісец наладзіў шмат аўтарскіх выстаў. 26 сьнежня яму спаўняецца 60 год — з гэтай нагоды карэспандэнт Свабоды завітаў у ягоную майстэрню. Гэта нібы працяг экспазыцыі Музэя гісторыі рэлігіі, у якім мастак працуе 37 год.
Сяргей Верамеенка аштрафаваны на 315 рублёў, Віктар Сазонаў — на 735 рублёў, Уладзімер Хільмановіч — на 840 рублёў. Усе зьвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
У адмове са Слонімскага райвыканкаму гаворыцца, што накіраваныя ў выканкам дакумэнты не адпавядаюць патрабаваньням закону «Аб масавых мерапрыемствах». Што канкрэтна не адпавядае закону, у адмове не тлумачыцца.
Дыскусія маладых гарадзенскіх гісторыкаў наконт асобы Кастуся Каліноўскага і паўстаньня 1863 году прывяла да высновы, што і паўстаньне, і асоба героя дагэтуль мала вывучаныя.
Слонімскі актывіст Віктар Марчык прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яго пакаралі штрафам у дзесяць базавых велічынь (210 рублёў).
Першыя крокі на пасадзе старшыні СПБ Борыс зьбіраецца зрабіць у накірунку ўзмацненьня арганізацыі, а таксама яе аўтарытэту.
Экспазыцыя музэя Максіма Багдановіча ў Горадні месьціцца ў драўляным доме, пабудаваным у 1888 годзе. Музэй вельмі ўтульны, зь цікавымі экспанатамі. Сёньня тут шматлюдна.
Актывісты Гарадзенскай арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі разаслалі па ўсіх райвыканкамах вобласьці лісты з патрабаваньнем, каб на сайтах была беларуская моўная вэрсія.
Дробныя прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках у лепшым выпадку прадаюць некалькі рэчаў за дзень. А часта здараецца, што і ніводнай. Як выжываюць, ня ведаюць самі.
Адзіная ў Беларусі аптэка-музэй, што ў Горадні, сёлета адзначыла сваё 20-годьдзе. Невялікая экспазыцыя музэю адлюстроўвае гісторыю станаўленьня аптэкарскай справы ня толькі ў Горадні, але практычна ва ўсёй Беларусі.
Гарадзенскі гарвыканкам даў адказ на зварот рэдакцыі Hrodna.life, пад якім падпісаўся 881 чалавек, з заклікам вярнуць гарадзенскім вуліцам іх гістарычныя назвы.
Калі труну зь целам Алеся Белакоза везьлі празь вёску людзі выходзілі з сваіх дамоў, з крамы, пошты, Дому быту, школы, каб разьвітацца зь ім.
Пахаваньне славутага краязнаўцы і настаўніка беларускай мовы Алеся Белакоза праходзіць у вёсцы Гудзевічы.
У Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні адбылася прэзэнтацыя новай кнігі найбольш вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль. Кніга выйшла ў сэрыі «Беларускі кнігазбор».
Арганізатары бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» зьвярнуліся ў аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідзкага райвыканкаму, але атрымалі адказ, у якім гаворыцца, што правядзеньне курсаў там лічаць немэтазгодным.
Загрузіць яшчэ