Актывіст Алесь Масюк падаў скаргу ў пракуратуру на загадчыцу аддзелу адукацыі Слонімскага райвыканкаму, якая адмовіла яму ў працаўладкаваньні.
Васіль Клімовіч аштрафаваны на 9 базавых велічынь, што складае 189 рублёў.
Працягваецца перасьлед удзельнікаў традыцыйнай акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага, якая ладзіцца на Дзяды ў Сьвіслачы. Актывістаў знаёмяць зь міліцэйскімі пратаколам.
У Горадні зьявілася месца, дзе можна пачытаць беларускую кнігу, седзячы ў мяккім фатэлі, выпіць пры гэтым каву, затым абмеркаваць прачытанае з гаспадарамі крамы і пагаварыць зь іншымі аматарамі літаратуры.
У гарадзенскай выставачнай залі пры падтрымцы амбасады Швэцыі ў Беларусі і Швэдзкага інстытуту адкрылася швэдзка-беларуская выстава карыкатур «Сам-насам з кліматам».
Сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка раённы суд аштрафаваў на 40 базавых велічынь. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Сьведкі-міліцыянты ў сваіх паказаньнях найперш падкрэсьлівалі, што Глебік трымаў бела-чырвона-белы сьцяг.
Урок «Чытаем па-беларуску з Velcom», які прайшоў у гарадзенскім Новым замку, вёў актор і тэлевядоўца Юры Жыгамонт.
Швэдка беларускага паходжаньня арганізавала збор сродкаў, каб дапамагчы беларускім валянтэрам адправіць бяздомных жывёл за мяжу.
У Горадні прэзэнтавалі першы нумар новага навуковага гістарычнага выданьня — «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў». Новы акадэмічны часопіс выдаецца беларускімі навукоўцамі пры Варшаўскім унівэрсытэце.
Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргу гарадзенскіх актывістаў Сяргея Верамеенкі, Анатоля Мышкевіча і Віталя Мойсы на рашэньне суду Ленінскага раёну прызнаць іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 16 верасьня. Вышэйшая інстанцыя пакінула бязь зьменаў гэтае рашэньне. Падчас акцыі актывісты трымалі плякат з партрэтамі зьніклых палітыкаў.
Да сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка прыходзілі міліцыянты і патрабавалі азнаёміцца і падпісаць складзены на яго пратакол за ўдзел у нібыта несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 30 кастрычніка.
Сваякі новага амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа паходзяць з Наваградку і Карэлічаў.
Галоўная Рада не прызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Беларусі абвяргае магчымасьць абʼяднаньня з СПБ пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага.
Рабочыя гаспадаркі ААТ «Орля» Шчучынскага раёну атрымліваюць у месяц каля двухсот рублёў. У гаспадаркі вялікія даўгі, людзі ня бачаць ніякіх пэрспэктываў і ня маюць ніякіх ідэй. Новы кіраўнік кажа, што з сытуацыі трэба і можна выйсьці, а людзі працаваць ня хочуць.
250 батарэяў ужо закупленыя і змантаваныя. Наладзіць аўтамыйку плянуюць да сярэдзіны лістапада.
Рэпартаж з гарадзенскай крамы «Эўраопт», якая з моманту адкрыцьця ў чэрвені гэтага году абслугоўвае пакупнікоў на беларускай мове.
Грамадзкі актывіст Алесь Масюк, які працаваў пэдагогам у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, без дазволу начальства зьехаў у Нарвэгію на запрашэньне Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Нарвэгіі, праз што і страціў працу.
Рэдакцыя сайту hrodna.life склала зварот у Гарадзенскі гарвыканкам «Зручны горад» (petitions.by) і заклікае сваіх чытачоў падпісацца пад ініцыятывай вярнуць гарадзкім вуліцам іх гістарычныя назвы.
Скрыпачка Вольга Наўгародзкая кажа, што адміністрацыя Слонімскай дзіцячай школы стварыла для яе невыносныя ўмовы працы. Адміністрацыя заяўляе, што прычына прэтэнзіяў — не ў лятарэйных квітках і прымусовай падпісцы, а ў парушэньні працоўнай дысцыпліны.
Кветкі і зьнічы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ўсклалі ў Сьвіслачы на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту і наведалі Якушоўку, радавы маёнтак Каліноўскіх, актывісты з розных гарадоў Беларусі.
Загрузіць яшчэ