Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаваюць краязнаўцу Алеся Белакоза. Фота


Пахаваньне славутага краязнаўцы і настаўніка беларускай мовы Алеся Белакоза праходзіць у вёсцы Гудзевічы. Адпяваньне пачалося а 10-й гадзіне ў мясцовай царкве. На разьвітаньне прыйшлі пераважна аднавяскоўцы, перадае карэспандэнт Свабоды; зь іншых мясьцінаў даехала пакуль мала людзей, толькі ягоныя знаёмыя з Мастоў і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў з Горадні. Ёсьць вянкі ад прадстаўнікоў улады, прыехалі супрацоўнікі музэю з Горадні, а таксама дзяржаўнага літаратурна-гістарычнага музэю, які стварыў Белакоз.

Алесь Белакоз памёр 1 сьнежня на 89-м годзе жыцьця. Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, адным зь першых быў ушанаваны мэдалём імя Францішка Скарыны. Ляўрэат прэміі «За свабоду думкі». Быўшы маладым настаўнікам, у 1948 годзе Алесь Белакоз напісаў на лістках заклік «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» ды раскідаў іх зь цягніка па дарозе ў Менск. Потым раздабыў шрыфт ды надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія зь сябрамі распаўсюджваў у Горадні. Цудам пазьбег арышту і сталінскай карнай сыстэмы. Алесь Белакоз стаў героем аднаго зь фільмаў са зборніку «21 слова для XXI стагодзьдзя».

Правілы жыцьця Алеся Белакоза

Сталкеры Свабоды. Алесь Белакоз:

Сталкеры Свабоды. Алесь Белакоз
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:47 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG