У Горадні ўласьнік прыватнага «Музэю быту Горадні» Януш Паруліс вымушаны прадаваць экспанаты з экспазыцыі, каб заплаціць за арэнду памяшканьня, у якім месьціцца музэй, паколькі аплата за арэнду амаль такая ж, як ягоная пэнсія. 80% рэчаў складаюць гістарычную і мастацкую каштоўнасьць.