Акцыянернае таварыства «Лідзкае піва» цалкам абнавіла свой сайт — ад 24 студзеня ён стаў беларускамоўным, а таксама зьмяніў адрас — lidskae.by.
Заяўнікі — сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці — плянуюць правесьці акцыю ў Горадні 19 лютага.
Так званы дэкрэт «аб дармаедах» на Гарадзеншчыне называюць антынародным і падпісваюцца за ягоную адмену. Абсалютная большасьць людзей ня ведаюць, як яму рэальна супрацьстаяць.
На ўсе аргумэнты гарадзенскіх актывістаў Уладзімера Хільмановіча, Віктара Сазонава і Сяргея Верамеенкі ў абласным судзе ў адказ гучала толькі адно пытаньне: «Вы прысутнічалі 30 кастрычніка ў Сьвіслачы, як гэта сказана ў пратаколе?»
Шыльды з гістарычнымі назвамі па-беларуску маюць зьявіцца на 16 вуліцах старой Горадні. Такое рашэньне прыняла тапанімічная камісія Гарадзенскага гарвыканкаму.
Гарадзенскі праваабаронца сьцьвярджае, што зь вялікай колькасьці людзей, якія пасьля Новага году пачалі зьвяртацца да іх па юрыдычную параду пасьля атрыманьня «лістоў шчасьця», пераважная большасьць шукалі працу, але так і не маглі яе знайсьці.
Дваццаць пяць год таму на праваслаўныя Каляды Гарадзенскі хор духоўнай музыкі «Бацькаўшчына» даў свой першы канцэрт.
Адміністрацыйная справа ў дачыненьні да гарадзенскага актывіста БХД Сяргея Верамеенкі, якога вінавацілі ў тым, што не дазволіў судоваму выканаўцу Яўгену Панкову апісаць ягоную маёмасьць паводле рашэньня суду, спыненая праз адсутнасьць правапарушэньня.
«Беларусь — наша мова і песьня» — так называецца новы культурна-асьветніцкі праект, які пачаў дзейнічаць у Лідзкім раёне. Ладзіць яго ідэалягічны аддзел Лідзкага райвыканкаму.
Суд над Сяргеем Верамеенкам, актывістам БХД, меўся адбыцца ўжо сёньня, але падсудны напісаў скаргу на ўчастковага, які склаў на яго пратакол. Суд перанесены на заўтра.
Cтаршыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч пакараны штрафам на 525 рублёў, каардынатар руху ў Берасьцейскай вобласьці Юры Казакевіч аштрафаваны на 210 рублёў, актывіст руху Вадзім Бабін аштрафаваны на 63 рублі.
Арганізатара прыватнага прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксея Шчадрова дзяржава залічыла ў «дармаеды». Ён атрымаў ліст з падатковай інспэкцыі, паводле якога мусіць сплаціць за 2015 год 360 рублёў за «дармаедзтва».
Помнік Льву Сапегу, які ўлады абяцаюць паставіць у Слоніме больш як дзесяць гадоў, будзе ўсталяваны сёлета ў цэнтры гораду побач з тэатрам. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі.
Зьмітра Захарэвіча зь Менску аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1050 рублёў).
Гарадзенец Эдвард Дзьмухоўскі пакараны штрафам на 630 рублёў (30 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.
На працягу месяца слонімскаму актывісту Алесю Масюку ў 10 месцах адмовілі ў працаўладкаваньні. Ён лічыць, што яго дыскрэдытуюць з палітычных матываў, а таму зьвярнуўся з заяваю ў суд.
Гарадзенскі блогер сабраў праз інтэрнэт подпісы, каб паставіць помнік каралю Стэфану Баторыю ў Горадні і зьвярнуўся з гэтай прапановай у Гарадзенскі гарвыканкам. Там адказалі, што «ўстаноўка помніка за сродкі бюджэту ў блізкі час не плянуецца».
Збор подпісаў у Горадні ў падтрымку «Белсату» ініцыявалі сябры БХД. Актывісты стаялі ў людных месцах, а таксама абходзілі кватэры. За два дні за «Белсат» падпісаліся каля двухсот гарадзенцаў.
Валеры Мінец зь Ліды пакараны штрафам у 105 рублёў (5 базавых), Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну аштрафаваны на 630 рублёў (30 базавых), Вадзім Лявон з Наваградку — папярэджаны. Іх зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 30 кастрычніка ў Сьвіслачы. Ніхто з актывістаў сваёй віны не прызнаў.
Гарадзенскі абласны суд адхіліў скаргу мастоўскага актывіста Васіля Клімовіча, пакаранага раённым судом за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы.
Загрузіць яшчэ