Шыльды з гістарычнымі назвамі пакуль зьявіліся толькі на трох цэнтральных вуліцах Горадні — Савецкай, Ажэшкі, Леніна. Паводле рашэньня Тапанімічнай камісіі гарвыканкаму такія шыльды маюць разьвесіць на 16 гарадзенскіх вуліцах.
Яшчэ летась у Гарадзенскі гарвыканкам з ініцыятывай «усталяваць стэнды ці шыльды з гістарычнымі тапонімамі на пачатку і на канцы вуліц у гістарычным цэнтры» зьвярнулася рэдакцыя Hrodna.life. Яны сабралі 881 подпіс і даслалі ў выканкам. Улады адгукнуліся на гэта хутка.
Сьпіс гістарычных назваў вуліц падрыхтаваў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.