Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін


Віктар Саяпін
Віктар Саяпін

Віктар Саяпін вядомы тым, што напісаў пра Горадню дваццаць кніг. Апошняя — «Гродна i гродзенцы. 1944-1974» выйшла зусім нядаўна.

Першая кніга Віктара Саяпіна была прысьвечаная гісторыі Гарадзенскай мытні і выйшла ў двух тамах. Аўтар адпрацаваў 25 гадоў у мытнай службе: прайшоў шлях ад інспэктара да намесьніка начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Актыўна займаўся краязнаўствам, працаваў у архівах, а выдаваць кнігі пачаў ужо ў пэнсійным узросьце.

Паводле гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, Віктар Саяпін падняў вялікі пласт гісторыі. Ён пісаў пра даваенную і пасьляваенную Горадню, цікавіўся Горадняй ХІХ стагодзьдзя, мог напісаць тэкст на любую тэму, пра што яго прасілі гісторыкі. Вельмі шмат працаваў у архівах і любіў гэта рабіць.

«Усе ягоныя кнігі прысьвечаныя гісторыі гарадзенскай штодзённасьці ХІХ-ХХ стагодзьдзя, — зазначае гісторык Вашкевіч. — Але і ня толькі штодзённасьці, бо ён напісаў шмат і пра архітэктуру, і дапоўніў біяграфію гарадзенскіх вуліцаў, выдаваў кнігі пра гарадзенскія храмы, пра кінатэатры і прадпрыемствы...»

Паводле Вашкевіча, яшчэ доўгі час кнігі Віктара Саяпіна будуць перавыдавацца, а таксама ў новых кнігах будуць зьмешчаныя матэрыялы, знойдзеныя краязнаўцам у архівах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG