Свабода паспрабавала даведацца ў культурных дзеячоў, каму тыя сымпатызуюць у прэзыдэнцкай кампаніі-2015.
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў вырашыць праблему пакараньняў у Беларусі журналістаў-фрылансэраў, якія пішуць у замежныя СМІ і ня маюць акрэдытацыі.
Паўвекавы юбілей для мастака — час даць шчырыя адказы, лічыць Алесь Пушкін і распавядае, што стаў шчасьлівым выключэньнем сярод творцаў, дзе багата самотных і няшчасных людзей.
«Удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны — не падстава для наданьня беларусам украінскага грамадзянства», — сказаў Радыё Свабода прэс-сакратар Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны Сяргей Гунько.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказвае на заклік журналісткі Ірыны Халіп да дэмакратычных кандыдатаў здымацца з выбараў.
Актывісты Беларускага Хэльсінскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна» выдалі справаздачу па выніках назіраньня за хадой выбарчай кампаніі за пэрыяд 23 ліпеня — 2 жніўня.
У адмысловым рэлізе банкіры патлумачылі, што новыя санкцыі не акажуць істотнага ўзьдзеяньня на дзейнасьць ААТ «Банк БелВЭБ», які працягне выконваць свае абавязаньні перад інвэстарамі і крэдыторамі ў звычайным рэжыме.
Салігорскі раённы Савет дэпутатаў лічыць, што ў раёне не парушаюцца правы беларускамоўных грамадзянаў.
«Беларусізацыя Microsoft Office, вядома, добра, але, на жаль, мы лянуемся нават беларускую раскладку ўсталяваць», — экспэрт-мовазнаўца.
Пад пратэсты марыюпальцаў добраахвотніцкія батальёны выходзяць з прыморскага пасёлка Шырокіна, што пад Марыюпалем. Пакінуць стратэгічныя пазыцыі Кіеў вымушаюць у рамках менскіх дамоўленасьцяў.
На думку вадалазаў прыватнай фірмы Оcean X Team, якія выявілі затанулае судна — як мяркуецца, расейскае, — цалкам імаверна, што ўсярэдзіне субмарыны могуць знаходзіцца целы членаў экіпажа.
Ужо больш за год у сеціве працуе праект InformNapalm.org — валянтэрская ініцыятыва, каб інфармаваць шырокую замежную аўдыторыю пра падзеі ва Ўкраіне.
27 ліпеня Генэральная рада Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі ў сваёй штаб-кватэры ў Жэнэве зацьвердзіла праект рашэньня аб далучэньні Казахстана да УГА.
Сёньня ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч заплянавала збор подпісаў каля стэлы «Менск — горад-герой», адкуль плянавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Такім чынам меркавалася адзначыць 25-годзьдзе з дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
Скаргі пададзеныя ў Менскі абласны суд і суд гораду Менску, каб аспрэчыць рашэньні аб неўключэньні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.
Былы сябра Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў назваў адмову Вярхоўнага суду разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча парушэньнем права на судовую абарону.
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
Мэмарыяльная дошка ў памяць пра шлюб Якуба Коласа і Марыі Каменскай адкрыецца 25 ліпеня ў царкве Сьв. Варвары.
Апублікаваныя зьвесткі пра беларускі першадрук, які нібыта выйшаў раней за «Псалтыр» Скарыны.
У Беларусь прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, які два з паловай гады таму атрымаў расейскае грамадзянства.
Загрузіць яшчэ