Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску ўшануюць месца вянчаньня Якуба Коласа


Якуб Колас
Якуб Колас

Мэмарыяльная дошка ў памяць пра шлюб Якуба Коласа і Марыі Каменскай адкрыецца 25 ліпеня ў царкве Сьв. Варвары.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзел ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Пінскага гарвыканкаму, ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця памятнай дошкі ў храме Сьвятой вялікамучаніцы Варвары возьмуць удзел нявестка Якуба Коласа Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч і дзьве яго ўнучкі — Вера Данілаўна і Марыя Міхайлаўна. Затым у царкве адбудзецца набажэнства. Пасьля яго заканчэньня сваякі паэта плянуюць наведаць музэй Беларускага Палесься, а таксама вёскі, у якіх на пачатку ХХ стагодзьдзя жыў і настаўнічаў клясык беларускай літаратуры.

Месца вянчаньня Марыі Каменскай і Канстанціна Міцкевіча доўгі час заставалася невядомым нават для сваякоў літаратара. Раскрыць таямніцу дапамог выпадак. У адным з сваіх інтэрвію арцыбіскуп Пінскі і Лунінецкі Стэфан прамовіў, што ў пінскім храме ў мэтрыках захаваўся запіс 1913 году пра заключэньне шлюбу паміж Канстанцінам Міхайлавічам і Марыяй Дзьмітрыеўнай. Блізкія пісьменьніка зьвярнуліся ў Пінскі гарвыканкам з просьбай дапамагчы знайсьці гэты дакумэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG