Як паведамляе сайт «Праваабаронцы за свабодныя выбары», менскія ўлады адмовілі ініцыятыўнай групе ў дазволе на правядзеньне велапрабегу, спаслаўшыся на тое, што сябры ініцыятыўнай групы маюць права толькі праводзіць пікеты.
Юрыст Уладзімер Лабковіч пракамэнтаваў такі падыход уладаў да пляну ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч:
«Улады сапраўды могуць не дазволіць велапрабег, таму што гэта масавае мерапрыемства ў грамадзкім месцы, а падчас збору подпісаў на гарадзкіх вуліцах дазволена толькі пікетаваньне. Але ж калі прымяняць закон па ўсіх існуючых канонах, то нават сьвяткаваньне дня нараджэньня ў кавярні можа быць расцэнена як масавае мерапрыемства».