Сёньня ў Менску — чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы Ўкраіна — АБСЭ — Расея па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Марына Адамовіч, кіраўніца ініцыятывы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча, кажа, што нерэгістрацыя ініцыятыўнай групы не перашкодзіць палітвязьню і далей «весьці сваю гульню» з-за кратаў.
Чаму Расея супраць прапановы аб стварэньні Міжнароднага трыбуналу, які б судзіў вінаватых за забойства пасажыраў і экіпажу малайзійскага «Боінга»?
Падаючы дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Анатоля Лябедзькі, актывісты АГП прадэманстравалі фірмовыя цішоткі кампаніі — з надпісам «Миллион НРМ».
Вядучыя ВНУ краіны агучылі новыя кошты навучаньня. Цэны вырасьлі на 10–15%. «Выходзіць, што цана ў тысячу-паўтары даляраў за год навучаньня наблізілася да цаны навучаньня ў Эўропе».
Дзьмітры Шчыгельскі стаў вядомы пасьля таго, як у 2001 годзе выступіў з артыкулам «Гісторыя хваробы Аляксандра Лукашэнкі», у якім апісаў «мазаічную псыхапатыю» кіраўніка дзяржавы.
Прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы перарабілі барочны іканастас 1730-х гадоў Усьпенскага сабора ў Жыровічах, замяніўшы аўтэнтычныя барокавыя абразы на сучасныя, выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі.
«Ідэя пра вылучэньне Статкевіча адначасова сфармавалася ў некалькіх галовах, у тым ліку і ў самога Міколы. Гэта падкрэсьлівае, што ідэя правільная», — лічыць жонка палітыка Марына Адамовіч.
Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначае, што палажэньні Выбарчага кодэксу ў частцы забароны закліку да байкоту выбараў супярэчаць Канвэнцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабодаў».
Іранская нафта выйдзе на міжнародны рынак. Якім чынам гэта паўплывае на глябальны рынак энэрганосьбітаў і як зьменіць эканамічны стан Беларусі?
Адмаўляючыся складаць пратакол па-беларуску, супрацоўнікі ДАІ парушаюць моўнае заканадаўства — лічыць Аляксандар Малочка.
Кіраўнікі арганізацыяў са створанага «Маладым Фронтам» «чарнасоценнага сьпісу» кажуць, што палітычных пытаньняў, а пагатоў зьвязаных з далучэньнем Беларусі да Расеі, у іхніх статутах няма.
Праз анамальную сьпёку ў некаторых рэгіёнах Беларусі збожжавыя культуры жнуць на корм жывёле. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі запэўніваюць: ураджаю нічога не пагражае.
Кожны тэкст з кнігі нараджаўся як яго рэфлексія на пэўную праблему, нейкую грамадзкую ці культурную патрэбу.
Штаб руху салідарнасьці «Разам» сабраў подпісы больш за 200 чалавек, якія пагадзіліся стаць сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.
Уладзімер Някляеў заклікае патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты зьняцца на карысьць Міколы Статкевіча і не дапускаць падману грамадзянаў і фальсыфікацыі подпісаў падчас выбарчай кампаніі.
Анамальная сьпёка назіраецца ў Беларусі ўжо некалькі дзён. Ніякіх дажджоў, а тэмпэратура дасягае 30–32 градусаў.
«Калі жадаеш, каб прыйшла вясна, – галасуй за Шульгана», – з такім лёзунгам пойдзе да выбарнікаў 37-гадовы беспрацоўны Юры Шульган, якія плянуе вылучацца на пасаду прэзыдэнта пры падтрымцы Беларускай партыі зялёных.
Кобрынскі актывіст Аляксандар Мех адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі і вырашыў падтрымаць ініцыятыву Ўладзімера Някляева аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Свабода пацікавілася ў асобаў, якія заявілі пра намер удзельнічаць у выбарчай кампаніі, як будзе выглядаць старт іхняй кампаніі і зь якім настроем уступаюць яны ў перадвыбарчую гонку.
Загрузіць яшчэ