Як паведаміла Радыё Свабода жонка палітвязьня Марына Адамовіч, аб 11 гадзіне ён пазванілі з канцылярыі суду і сказалі, што «суд адмовіў у разглядзе скаргі па сутнасьці»:
«Яны сказалі, што сёньня будзе падрыхтаваная пісьмовая адмова, якую мне вышлюць поштай. Я так разумею, што суд лічыць, што я ня маю права прадстаўляць Міколу Статкевіча ў судзе, а скаргу падпісала менавіта я. Але камэнтаваць гэта я змагу толькі пасьля таго, як пабачу афіцыйную паперу. Зразумела, што ўлады ня хочуць даваць трыбуну мне і ўсім, хто пагадзіўся ўвайсьці ў ініцыятыўную групу Міколы. Улады нават пагуляць у дэмакратыю не захацелі».