Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ абскарджвае неўключэньне ў тэрытарыяльныя камісіі


Скаргі пададзеныя ў Менскі абласны суд і суд гораду Менску, каб аспрэчыць рашэньні аб неўключэньні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.

Ад Партыі БНФ у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў было вылучана 15 прадстаўнікоў: адзінаццаць — ад зарэгістраваных мясцовых структураў партыі, яшчэ чацьвёра — шляхам збору подпісаў. Па выніках фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў у іх склад былі ўключаныя толькі два сябры Партыі БНФ — Кастусь Смолікаў і Зьміцер Касьпяровіч, якія ўвайшлі адпаведна ў Віцебскую абласную і ў Менскую гарадзкую камісіі.

Ніводзін прадстаўнік партыі ня быў уключаны ў раённыя камісіі, якія непасрэдна кантралююць працу ўчастковых камісіяў.

«Неўключэньнем у склад камісіяў прадстаўнікоў партыі ўлады парушылі правы Партыі БНФ на ўдзел у выбарах, гарантаваныя часткай 1 арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб палітычных партыях“. Абсалютнае дамінаваньне ў складзе тэрытарыяльных камісіяў ляяльных уладам структураў парушае прынцып роўнасьці ўмоваў для ўсіх кандыдатаў на выбарах», — сьцьвярджаюць у Партыі БНФ.

Згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэксу суды павінны разгледзець скаргі на фармаваньне выбарчых камісіяў цягам трох дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG