Едучы па вёсках, якія атачаюць самую вялікую беларускую будоўлю новага часу, я менш за ўсё хацеў размаўляць з тымі, хто па роду сваіх заняткаў абавязаны альбо апяваць будучую атамную станцыю, альбо, наадварот, яе ганіць. Цікава было даведацца, як гэтая будоўля адбілася на людзях, якія тут нарадзіліся і жывуць?