У мястэчка Альковічы вельмі незвычайная гісторыя ўзьнікненьня. Паводле легенды, напрыканцы 17-га стагодзьдзя ў альховым лесе людзі знайшлі цудатворны абраз Маці Божай. І пабудавалі на тым месцы капліцу. Пасьля пачалі вакол капліцы будаваць хаты. У 18-м стагодзьдзі паўстаў драўляны касьцёл, а на самым пачатку ХХ-га быў асьвечаны мураваны нэагатычны храм.
Які да сёньняшняга дня пануе над навакольлем. Ксёндз Анатоль Парахневіч, сьвятар і краязнаўца, чалавек улюбёны ў беларускую гісторыю, гатовы гадзінамі зьдзіўляць падарожніка тутэйшымі скарбамі. А зьдзіўляцца ёсьць чаму.
— Гэта самы першы касьцёл, які быў пабудаваны ў скандынаўска-паморскім стылі.
Па інтэр’еры касьцёла, па захаванасьці старажытных абразоў і алтароў нават і не падумаеш, што храм амаль паўстагодзьдзя быў калгасным складам.
— Цудам захаваліся алтары. Толькі трохі іх адбудоўвалі. Гэта алтары, якія перанесеныя са старога касьцёла. Сярэдзіна 18-га стагодзьдзя. Яны не зусім адпавядаюць стылю. Барочныя, старыя алтары.
У жыцьці часам здараюцца сапраўдныя цуды. А як інакш назваць вяртаньне абраза арханёла Міхала 17-га стагодзьдзя? Абраз быў скрадзены ў 2006-м.
Злодзеі перапілавалі аконную раму. Скралі гэты абраз. Вывезьлі. Мы тры гады назад яго вярнулі. Вярнуўся ён, як цуд. Наверсе мы бачым абраз Максіміліяна Марыі Кольбэ. Які загінуў у Асьвенціме, аддаў сваё жыцьцё за іншага чалавека.
Вельмі цікавая рэч. Я даведаўся, што ў кляштары францішканаў непакалянаўскіх у Івянцы ёсьць крадзеныя абразы. Калекцыянэр з Масквы прывёз і сказаў, што «я думаю — гэта крадзенае з храмаў, таму я вяртаю». Сказалі, што ёсьць Міхала арханёл. Я сеў паехаў у Івянец. Так ён да нас і вярнуўся. Гэта няпроста. Бо абраз вярнуўся да касьцёла Міхала арханёла. Да кляштара, які належыць францысканцам непакалянаўскім. Да таго ордэна, да якога належыць Максіміліян Кольбэ. Максіміліян хацеў, каб Міхал вярнуўся на сваё месца. Таму так і здарылася.
Толькі дзеля калекцыі старажытнасьцяў, якую рупліва зьбіралі і зьбіраюць сьвятары, у Альковічы варта ехаць. Шмат якія рэчы я пабачыў упершыню менавіта тут.
Старыя сапраўдныя цымбалы, дасьціпная шкляная мухалоўка, нават правобраз тэрмаса. Але галоўнае дзіва мяне яшчэ чакала наперадзе.
— І самае, што ў нас каштоўнае ёсьць, гэта арнат з фрагмэнтамі слуцкага паса.
— Гэта стылізацыя?
— Якая вам стылізацыя? Арыгінальныя кавалкі слуцкага паса. Залатая і срэбраная ніткі. Вось напісана — «В граде Слуцке».
Я глядзеў на фрагмэнт слуцкага пояса зь лёгкім недаверам і адначасова зачараваньнем. Спрабуючы ўцяміць, што перада мной адзін з галоўных сымбаляў краіны. І не музэйны экспанат, а частка духовага жыцьця.
У 1969-м годзе ў касьцёл ударыла маланка. Перад гэтым у храме на загад старшыні сельсавету быў перабіты громаадвод.
Альковіцкая пэнсіянэрка Ганна Чараповіч добра памятае той пажар.
— Мы ішлі са школы. Глядзім, з-пад крыжа ішоў дым. Гэта вежа на 6 мэтраў ніжэйшая з-за гэтага гзымса. І тут крыж варочаецца. Кажуць — зараз сам зваліцца. А тут людзей найшоўшы было многа. А пасьля ён так — круць, і на дах упаў. Мы ў касьцёл, а там такія трэшчыны пайшлі. Тут нашы бацькі нас за каўняры, павыцягвалі адтуль. У званіцы стаялі бочкі з газай. Бо раней жа тут быў склад.
Той сагнуты крыж, як помнік той эпохі, цяпер упрыгожвае бакавую браму. Але ж не было б такога храма, каб самі вяскоўцы не захоўвалі абразоў ды арнатаў.
— Хто меў, дома хаваў. А пасьля варочалі. Калі чалавек верыў не на словах, дык захоўваў. Ну, ня думалі, што ён зусім загіне. Казалі — некалі прыйдзе часіна. Хай ня гэткі мо будзе касьцёл, але ж нейкі то будзе.
За вёскай, там, дзе некалі стаяла польская застава, да нашых дзён дайшла брацкая магіла. Жалезны крыж, расьпяцьце і тэкст на шыльдзе па-польску.
«Памяці польскіх жаўнераў, што загінулі, абараняючы айчыну 17-га верасьня 1939-га году. Старшы сяржант Мніх, капрал Макух». Імя трэцяга, шарагоўца, на жаль, зацерлася. Пахавалі памежнікаў мясцовыя людзі. І глядзелі за магілай заўжды. Сваёй вэрсіяй гэтай трагедыі са мной падзяліўся старажыл Алковіч, Эдвард Церах.
— Зваўся Корпус охроны погранічнэй. А 4-й гадзіне ночы 17-га верасьня напалі на гэтыя стражніцы. Тыя, што хадзілі пільнавалі, дык тыя ўцяклі. На сонных напалі. У кальсонах каторыя ўцякалі. А тыя засталіся і да апошняга змагаліся. Савецкіх салдат былі тысячы. Гранатай кінулі, і іх забілі.
Прыгадаў стары і жахі панскага прыгнёту.
— У ягады сабраліся некалькі жанчын. І там брусьніцы расьлі. Назьбіралі, можа, па паўкошыка. А нехта падказаў пану. І пан выслаў людзей. І гэтых жанчын прыгналі да пана. А пан стаіць. «Кошыкі стаўце в жонд». Паставілі. «А тэраз ідзьце до дому». А жанчыны крычаць — каб ты, паночак, толькі гэта і меў. І ўсяляк клялі. Пры саветах бы пасадзілі. А пры Польшчы што хочаш гавары. За гэта не саджалі.
Эдвардава жонка Соф’я, адкрытая ды гаваркая спадарыня, прыгадала, што пачалося зімой 40-га.
— Эдзеў бацька меў добрага каня. Тады ж вывозілі, каторыя багацейшыя. Дык яго заўсёды выклікалі. Запісачку дашлюць, каб у сельсавет явіўся. Яго прымушалі вывозіць.
— А бацька нічога не расказваў пра гэта?
— Ну як? На высылку бралі, у турмы. Зь сельсавету павестку прышлюць — зьявіцца а 9-й. Куды дзенесься? Плачуць людзі. А НКВД — «Чего ты ревешь? Тебя же на переселение везут». Саракавы год, мароз 40 градусаў. І на калёсах у Краснае. А пасьля не ў вагоны, а ў цялятнікі.
Але многія пайшлі ў лягеры пасьля вайны. Як Лазарэвіч Зянон Карлавіч. Згодна з нашай «картатэкай Сталіна» — селянін зь няскончанай пачатковай адукацыяй, асуджаны ў 46-м годзе на 10 гадоў лягераў за антысавецкую агітацыю. Што ўяўляла сабой тая агітацыя, расказала спадарыня Соф’я.
— Лазарэвіч Зянон. Чалавек на калгасным сходзе кажа — наш калгас, як дзіравы мех. Колькі ні сып, усё роўна мала. І яму за гэта далі 10 гадоў.
Пані Соф’я, былая мэдсястра, мае жарсьць. Яна даўно і плённа перакладае на беларускую мову польскія рэлігійныя песьні. Нават падзялілася са мной адной зь іх.
Дзякуючы вось такім незаўважным творцам і жыве беларускае слова.
Альковічы калісьці былі немалым мястэчкам. Нават за саветамі чаго тут толькі не было. Прадуктовая крама, кнігарня, гаспадарчыя тавары, амбуляторыя, невялікая бальніца. Хутка тут ня стане сельсавету. Але застанецца касьцёл наведзiнаў Найсьвяцейшай Марыі Панны з унікальным цудатворным абразом. Да якога прыяжджаюць на малітву з усяго навакольля. Жыцьцё працягваецца.