Двор Шэметава — гэта ня вёска Шэметава. Каб трапіць у гэты маёнтак, трэба ехаць па дарозе з Занарачы ў бок Камарова. І адразу пасьля мастка цераз рэчку Вялікі Перакоп збочыць управа. Вам адкрыецца вельмі шчымлівая карціна. Я нават скажу банальнасьць, але дакладней няма як — вы адразу апыняцеся ў іншай эпосе. Дрэвы былога парку схаваюць усе прыкметы нашага часу. Ні асфальту, ні аграгарадкоў. Вы ўбачыце руіны былога нябеднага маёнтку. Зарослы будынак кузьні, велічны паўразбураны фасад колішняга бровару.
Непадалёк штучныя сажалкі. Сярод былога парку на высокім пагорку вы ўбачыце зграбны мураваны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Пабудаваны ў 1902-м годзе шляхціцам, уладальнікам маёнтку Баляславам Скірмунтам. Калісьці на гэтым месцы быў храм. Але яго разабралі ў 1863-м годзе. Затым на тым месцы Скірмунты зрабілі пахавальную капліцу свайго роду. Але маліцца сюды хадзілі сяляне з навакольных вёсак. І пан Баляслаў вымушаны быў разбудоўваць храм. Такім чынам радавая сьвятыня сталася ўсеагульнай.
Каля касьцёла, у старой плябані, можна знайсьці ксяндза Ўладыслава. Нестарога, гасьціннага сьвятара. Яму ёсьць што паказаць падарожніку. Храмы, якія не былі закрытыя за Саветамі, маюць непаўторную аўру.
Абразы, пахі, выгляд старых арганаў, пацёртыя лавы, прахалода мураваных сьцен — усё захоўвае дух несавецкай Беларусі. Пад храмам — склеп, дзе ў сьценах спачываюць вечным сном колішнія гаспадары маёнтку. І ўважлівы падарожнік заўважыць дзіўную дату сьмерці дзьвюх жанчын. Габрыэлы Скірмунт і Габрыэлы Карыбут-Дашкевіч. 30 сьнежня 1942-га году. Удавы і дачкі гаспадара Баляслава. Што ж адбылося перад новым 43-м годам?
Ксёндз Уладыслаў некалі гутарыў пра той дзень з унукам Баляслава Скірмунта, які заяжджаў у былы маёнтак.
— Што тут адбылося, ён сам ня ведае. Я сам, кажа, паехаў з хлопцамі ў Шэметава і там заначаваў. Каб я заначаваў тут, ён сказаў, мяне б таксама забілі. На раніцу пабудзілі і сказалі — спалілі маёнтак ваш. Матку спалілі, бабку і прыслугу. Пазнаць немагчыма было. Ён матку пазнаў па тым, што была звычка сукенку ў руцэ сьціскаць. Руку расьціснулі, і там была тканіна ў руцэ. Па гэтым ён пазнаў сваю маці.
Я шмат чуў пра зьверствы з боку лясных бандытаў, якія называлі сябе партызанамі. Але каб такое. Спаліць жыўцом некалькі жанчын? За што? Навошта? Клясавая нянавісьць? Жаданьне замесьці сьляды? У ваколіцах дзейнічала партызанская брыгада героя Савецкага Саюзу Фёдара Маркава. Дастаткова набраць у інтэрнэце імя гэтага чалавека, каб дапусьціць усякае. Фактура ўражвае. Марадэрства, расстрэлы, правакацыі. Зрэшты, вось што пісаў сам Панцеляймон Панамарэнка на імя Сталіна пра «памылкі» ў адносінах да мірнага насельніцтва. «Марадэрства, неабгрунтаваныя расстрэлы і рэпрэсіі ў адносінах да насельніцтва, непрыстойныя адносіны да жанчын у вёсках, доўгія адседжваньні, імкненьне пазьбягаць сустрэчы з праціўнікам».
Старая Леакадзія, жыхарка суседняй вёскі Міціненты, гаварыць на гэтую тэму пабойваецца дагэтуль.
— Як ставіліся да гэтай сям’і?
— Ён надта добры быў чалавек. Да яго хадзілі на працу, зараблялі. Ён дапамагаў. Плаціў людзям. Рабаваньне было. Рабаваньне. У нас літвіны стаялі. Дык яны баяліся. Рабаўнікі былі.
— Людзі нічога не казалі пра камандзіра брыгады Маркава?
— Каму што будзеш гаварыць? Людзі баяліся!
У вёсцы Старлыгі стаіць незвычайны дом. Вялікі, мураваны. Яго на пачатку 20-га стагодзьдзя пабудаваў каваль Канстанцін Раецкі. Захавалася і кузьня, і жылая палова. І нават сапраўдных гаспадароў гэты дом не зьмяніў.
Гэта дзіва, але цяпер тут дажываюць свой век чатыры дачкі таго каваля. Алена, Рэгіна, Марыя і Ядвіга. Усе чатыры бязьдзетныя. Старэйшай, Алене, — 90, малодшай, Рэгіне, — 75. Хударлявая, увішная Алена памятае шмат чаго.
— Ён быў нічога чалавек. Яго людзі надта паважалі. І добра ставіліся. Ён думаў, што нічога ня будзе. А ўсё роўна. «Памешчык, кулак». Я не ўяўляю. «Паны зьдзекаваліся зь людзей!» Хто такое прыдумаў? Яго цанілі. А што ён меў маёнтак? Але цяпер маюць маёнткі ад мора да мора. Гэты маёнтак, як прыйшлі саветы, адразу зруйнавалі. Усе дамы, палац. А як там было прыгожа! Карціны былі, каміны. А пасьля зруйнавалі ўсё, іх выгналі. І пайшлі яны жыць у афіцыну. Старая з дачкой. І вось вайна, і пачаліся партызаны. І партызаны іх жыўцом спалілі. Новы год. Ай-ай, Шэметава гарыць. Там страляюць, ноч, цёмна. А назаўтра, як прыйшлі, толькі галавешкі. А гэты ўнук прыляцеў, плакаў, рукамі разграбаў і шукаў целы маткі і бабулі. Такі быў канец.
Мы сядзім у чыстай, прыбранай гасьцёўні. Звычайная печка, звычайная мэбля. Можа, сьцены крыху няроўна атынкаваныя. Але ад далейшага расповеду Алены я пачынаю глядзець на гэты дом па-іншаму.
— Прыляцелі да нас у хату. Крывавым мазалём тата будаваў яе. «Панская хата!» Нас выселілі, зрабілі школу. Вайной шпіталь зрабілі ў нашай хаце. Раненых глядзелі. Потым ім далей трэба ехаць. Абабралі ў нас, што было, і паехалі далей. У нас не чуваць было ні фронту, нічога. Толькі бачылі, як жыдоў гналі. З жоўтымі зоркамі. Плакалі. Як жа гэта? Гэта ж людзі. Страшна было. А потым пачалі зноў савецкую ўладу ладзіць. І ў нашай хаце зрабілі сельсавет. А тады бралі моладзь у армію. Гэтак не хацелі ад бацькоў ісьці. Не хацелі, хаваліся. Лавілі іх. І гэтак іх білі. Вось тут, у нас. Галавой аб сьцяну. Кроў на сьцяне была. Гэтак білі. А мы сядзелі цішком, плакалі і баяліся. Матка Боска! А тата казаў — глядзіце і ня лезьце, дзеці. І мы ня лезьлі.
— У гэтым пакоі?
— У гэтым пакоі нават быў штаб нямецкі. А потым сельсавет. Як нішчылі нашу хату! Як нішчылі! Вы паглядзіце, якія сьцены? Замазвалі. Гэта памятка пра гэтых няшчасных людзей. Што зь імі выраблялі. Не расказаць. І дзе ж мы будзем нармальнымі людзьмі? Дзе ж будуць нэрвы спакойныя? Гэткае перажыць!
Марыя правяла мне невялікую экскурсію па доме. Дзе сям’ю ўвесь час цясьнілі няпрошаныя госьці. Высяляючы іх з пакоя ў пакой.
— У 39-м школу зрабілі. А вы жылі там?
— Так. Усе 8 чалавек.
— Вы ж былі дзецьмі.
— Так, магла і хадзіць у школу. Але ж не хадзіла.
— Ваш дом — гэта помнік гісторыі. Тут і кузьня.
— І партызанская бальніца.
— І нямецкі штаб.
— Ага. Як яны прыйдуць есьці сюды, мы палец у зубы. І тады цукеркі давалі. Вось што я помню.
— Чакайце, школа была за гэтымі дзьвярыма. Бальніца — за гэтымі. А сельсавет тут. І вас зноў выселілі туды.
— Туды!
— А калі ўсё гэтае перасяленьне скончылася? Калі вас пакінулі ў спакоі?
— У 49-м.
— Але ўжо адчапіліся і больш у вашу хату ня лезьлі.
— Ня лезьлі.
— Я такое першы раз чую.
— Хата вялікая, вось і лезьлі ўсе.
— «Хто ў церамочку жыве».
Сапраўды, падобную карціну я бачыў у Купалавых «Тутэйшых». Але там гэта была ўдалая мэтафара. А тут рэальнасьць. Аднак вернемся да тэмы Скірмунтаў. Габрыэле Скірмунт, аказваецца, трэба было мэдаль даваць.
— Па лясах хадзілі вядома якія партызаны. Нашто было паліць? Скірмунтова гэтая старая, рускага афіцэра даглядалі. Апошнім, што мелі, кармілі, глядзелі. І вось такі канец. Кавалкі мяса сабралі. І пахавалі ў склепе ў касьцёле.
Аднак, перажыўшы ўсе жахі і пабачыўшы акупантаў усіх фарбаў, старая Алена ведае сэнс слова «партызан». Бо бачыла іх, сапраўдных.
— Прыходзілі і бралі ўсё, што хацелі. Усё падчыстую. Трэба ім, ня трэба, усё забіралі. А былі іншыя партызаны. Прыйшлі два мужчыны. «Каб нам боты якія і анучы». Тата аддаў ім хромавыя боты. «І калі ёсьць, дайце нам хлеба і сала кавалак». Мама прынесла хлеба. «Нам ня трэба столькі!» І тады сам адрэзаў. Вось гэта былі партызаны. А то былі абірокі. Партызанаў ня так баяліся, як гэтых абірокаў.
Баяліся абірокаў. Вось толькі як іх адрозьніць цяпер, абірокаў ад партызан? Ці заслугоўвае камандзір Маркаў, каб ягоным імем называліся вуліцы? Ці быў ён у курсе таго, што тварылі ягоныя людзі ў 42-м годзе? На супрацьлеглым беразе рэчкі ў двары Шэметава вы лёгка знойдзеце паляну ў старым парку. Сьпінаю да дарогі, ідзіце ў зарасьці ў правы бок.
За дрэвамі вам адкрыюцца рэшткі калёнаў старой афіцыны. Тут адбылося ваеннае злачынства. Параўнальнае з тым, што тварылі нацысцкія карнікі. Але тут няма мэмарыялу. І імёны карнікаў ужо ніхто не даведаецца. Але памятаць пра гэта трэба.

Мама прынесла хлеба. «Нам ня трэба столькі!» І тады сам адрэзаў. Вось гэта былі партызаны. А то былі абірокі