Вясковае сьвята, якое адбываецца з раённым размахам, чуваць далёка. Яшчэ за вярсту па-над засьнежанымі палеткамі разносяцца беларускія эстрадныя песьні з гукаўзмацняльнікаў. У Семежаве ўжо трэці раз на Стары Новы год гуляюць зь вялікім размахам. І абазваць гэтае сьвята казённым ніяк не выпадае.
Бо па-беларуску сьпяваюць і жартуюць самадзейныя артысты. Па-беларуску напісаная ўся візуальная інфармацыя.
І самі людзі, што сабраліся патанцаваць і выпіць, стараюцца гаварыць не на трасянцы. І трэба бачыць шчасьлівыя твары калгасьнікаў, каб зразумець усю важкасьць падзеі. Але галоўнае, вядома, — нагода для сьвята. Адроджаны семежаўскі абрад «Цары». Вось невысокая старая знайшла ў сабе сілы прыйсьці на плошчу. Бо памятае яшчэ тых, былых «Цароў».
— Бабуля, тут кожны год «Цары» адбываюцца?
— Так
— А за савецкім часам, у 70-я гады хадзілі?
— Не. Забаранялі ж. У 50-я гады было. Хадзілі «Цары». А пасьля запрацілі. Як вярнулася назад усё. Хораша дый добра.
Тутэйшы настаўнік фізыкі, Уладзімір Выскварка, дабрадушны спадар у сялянскай сьвітцы, зрабіў для мяне гістарычны экскурс у гісторыю галоўнага семежаўскага сьвята.
— Перш за ўсё семежаўцы ўбачылі падчас Першай усясьветнай вайны. У 14-м годзе салдаты захацелі выпіць і закусіць. І яны пераадзеліся ў белае адзеньне сваё нацельнае. Змайстравалі шаблі і пайшлі. А семежаўцы гэтую справу прыгледзелі і хадзілі. Пасьля быў перапынак. Вайна. У 50-х гадах ізноў адрадзілася. Пасьля ізноў зьнікла. І ўрэшце рэшт мы ізноў адрадзіліся, і, думаю, гэта пажыцьцёва.
— «Цары» нарадзіліся ў Першую ўсясьветную вайну?
— Так. Знайшліся ініцыятыўныя хлопцы і пайшлі шчадраваць. Яны і рачовачкі прыдумалі.
— А памяць пра Слуцкае паўстаньне тут жыве ці не?
— А як жа! У 20-м годзе. Вунь крыж стаіць. Тады спроба была незалежную Беларусь утварыць. Спроба была добрая.
— Сама наяўнасьць гэтага абраду што дае семежаўскім людзям?
— Гэта дае тую вышыню, якую семежаўцы займалі заўжды. Семежава — гэта мястэчка. Гэта ня вёска. Тут жылі рамесьнікі. Заўсёды семежаўцы былі вышэй. Семежаўцы працалюбівыя людзі і ганарлівыя. Семежавец ня меў права ажаніцца ці выйсьці замуж за суседнюю вёску. Вось такія справы былі.
Я не ўпершыню прысутнічаю на такіх сьвятах. Але толькі ў Семежаве мяне спрабавалі добрыя жанчыны на латках бясплатна сагрэць мясцовай гарэлкай.
— Можа, вы памерзьлі? Можа, вам чаю гарачага? Для здароўя кішак гарэлачкі кілішак.
— Гэта што?
— Чай. Натурпрадукт.
— Я за рулём!
— Дзе той руль! Паху не дае. Грэйцеся!
— У нас міліцыя адэкватная. Добрая.
— Скажаце, што едзеце з «Цароў», да Менску не запыняць.
А тым часам на плошчы зьявіліся пэрсанажы маленькай п’есы пра цара Максіміліяна. Сам Максіміліян, цар Мамай, доктар і тузін грэнадэраў у белых строях і ківерах.
— Каб стаць вось такім прыгожым салдатам?
— Трэба нарадзіцца ў Семежаве. І быць нежанатым.
— Вы жывяцё тут?
— У Менску.
— І вы прыяжджаеце сюды? Таму нават, калі маладыя людзі будуць адсюль зьяжджаць, то ўсё роўна абрад будзе…
— Па магчымасьці мы прыяжджаем. У каго не атрымліваецца, мы знаходзім падмену.
— А беларускую мову вы забылі ў Менску?
— Я размаўляю на беларускай мове. У мяне трасянка. Сорамна.
— Лепш на трасянцы.
— Што яшчэ вам сказаць.
— Станавісь! Раўняйсь! Шагам марш! Левай, левай!
«Цары» ў суправаджэньні шматлікіх карэспандэнтаў і публікі пайшлі па хатах. Дзе іх ужо зачакаліся местачкоўцы. Калі зусім зьвечарэла, «цары» запалілі паходні. І шэсьце набыло зусім паганскі і містычны характар. Я тым часам разгаварыўся з царом Мамаем, тутэйшым сацыяльным работнікам Георгіем Ціманавым.
— Гэта абрад вельмі даўнішні. Адрадзілі. Бо ганеньні ж былі. Чаму ён забыты стаў? У мінулым стагодзьдзі, у 50-я гады, мне стары расказваў, іх ганялі, адзеньне на іх рвалі. І раз за разам усё спынілася. А пасьля адрадзілася, гадоў 13 назад.
Што цікава, адрадзіўся абрад праз ініцыятыву зьнізу. Раённы аддзел культуры і мясцовыя СМІ даведаліся пра «Цароў», толькі калі мінула некалькі гадоў.
— Першы раз ведаеце, як мы пайшлі? У нас жа адзеньня не было. Ніякага. Гэта зараз грошай далі. А так у кагосьці палатняныя штаны, у каго кашуля з вышыўкай, у каго клятчастыя штаны. Так і пайшлі. Мячы самі зрабілі. Тады састаў быў моцны. Чаму? Настаўнікі былі. З кожнай прафэсіі па адным чалавеку.
— А зараз ня з кожнай прафэсіі?
— Гэта студэнты. У асноўным студэнты, якія прыяжджаюць. А тыя, што былі — хто на заработкі ў Расію падаўся, хто куды.
У адраджэньні старажытных абрадаў Георгі бачыць адзін з ключоў адраджэньня вясковага жыцьця.
— Яно і трэба, каб было. Ня толькі Семежава. Трэба, каб многія нашы вёскі адраджаліся. Нават там, дзе пяць хатаў засталося. У кожнай вёскі ёсьць традыцыі. Трэба гэтым ганарыцца.
Найстарэйшаму семежаўскаму «цару» Івану Мікалаевічу Мацкевічу — далёка за 80. Ён разам з жонкай Вольгай згадвае, як колісь хадзіў у ролі Максіміліяна.
— Вы ж самі хадзілі ў «Царах»?
— Хадзіў.
— Гэта якія былі гады?
— 53-ці, 54-ты, 52-гі. Хадзіў.
— Хораша было. Моладзь роем бегла за гэтым царамі.
— Нават было гэтак, што не зайдзі ў якую хату, дык будуць крыўдаваць.
— Вы павінны былі зайсьці ў кожную хату?
— У кожную. Даюць каўбасы, гарэлку. Шчадрэц! Хто што можа. Пройдзем па вуліцы — мяшок каўбас. Старшыня сельсавета быў. І ганялі ж нас!
— А строі якія ў вас былі?
— Белыя касьцюмы. Чырвоны пас. Шапка.
— А тое, што зараз ходзяць, падобна да таго, што было?
— Падобна. Тое самае.
На разьвітаньне старая Вольга падаравала мне мясцовую песьню.

Ой выйшла маці ды зяця вітаць.
Ды ня так вітаці, як выглядаць.
Ці хораша ўбраны? Ці вясёлы, п’яны?
Ці ня жаль дзіцяці за яго аддаці?
Ды ня так вітаці, як выглядаць.
Ці хораша ўбраны? Ці вясёлы, п’яны?
Ці ня жаль дзіцяці за яго аддаці?