11 студзеня каля 15.30 з гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня зьнянацку адпусьцілі блогера Сяргея Ціханоўскага. Учора яго прывезьлі на суд з ізалятара і пакаралі чарговымі 15 суткамі за нібыта ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.
За дзень да меркаванага вызваленьня гомельскага Youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага, якому прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу ў Менску, нечакана адбыўся новы суд.
Гомельскі абласны суд вынес рашэньне ў крымінальнай справе трох жыхароў вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёну.
8 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля выступіў з апошнім словам былы генэральны дырэктар прадпрыемства «Мілкавіта» Сяргей Бабарыка. Яго судзяць за хабар у 7500 даляраў.
А 8-й раніцы 5 студзеня ў Гомлі загарэлася ялінка ля чыгуначнага вакзалу.
Тут не зьбіраюцца гуртам за сталом з прысмакамі, ня п’юць шампанскае, ня загадваюць жаданьні, ня мараць. Цукеркі і мандарыны жыхарам Дому састарэлых прывозяць дабрачынныя арганізацыі. Народныя калектывы «прывозяць канцэрты».
Гомельскі актывіст руху «За свабоду» Барыс Анікееў атрымаў поштай адміністрацыйны пратакол, складзены сталічнай міліцыяй за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Міліцыя абвінаваціла яго ва ўдзеле ў акцыі 20 сьнежня. Пратакол складзены за пяць дзён да мітынгу — 15 сьнежня.
На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Увечары ў нядзелю ў Гомлі, каля 17.30, здарылася сур’ёзная аварыя, якая паралізавала транспартны рух.
Удзень 20 сьнежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыяльнай.
Працягам скандалу ў Гомельскім пэдагагічным каледжы імя Льва Выгоцкага стала адхіленьне настаўніцы ад працы з навучэнцамі дзьвюх груп.
Траіх жыхароў Гомля асудзілі паводле «наркатычнага» артыкулу 328. Адзін зь іх — санітар хуткай дапамогі — пры затрыманьні міліцыяй праглынуў псыхатроп. Яму рабілі эндаскапію і дасталі са страўніка 0,4 грама альфа-PVP.
Перад чарговай сустрэчай кіраўнікоў Беларусі і Расеі 20 сьнежня на тэму «паглыбленай інтэграцыі» карэспандэнты Свабоды выправіліся ў памежныя рэгіёны дзьвюх дзяржаваў. Што жыхары Гомельшчыны і Браншчыны думаюць пра інтэграцыйныя працэсы — у нашым рэпартажы.
«За праверку курсавых толькі з нашай групы выйшла ёй больш за 1200 рублёў». Навучэнцы Гомельскага пэдагагічнага каледжу паскардзіліся на выкладчыцу пэдагогікі дырэктару і ў пракуратуру.
Суд у Рагачове разгледзеў пратакол, складзены на 42-гадовага Дзьмітрыя, які абразіў 13-гадовага Данілу. Суд за выраз «Ты яшчэ ня здох, шчанюк?» у бок малалетняга пакараў дарослага штрафам у памеры 5 базавых велічынь (127 рублёў).
Жыхар Рэчыцы Андрэй Мядзьведзеў быў назіральнікам на апошніх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Са скаргай на парушэньні ён зьвярнуўся ў пракуратуру Калінкавіцкага раёну. У адказ атрымаў ад раённага пракурора ліст на беларускай мове, у якім налічыў 33 памылкі.
У Гомлі распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога генэральнага дырэктара ААТ «Мілкавіта» Сяргея Бабарыкі. Яго вінавацяць у хабары — атрыманьні ад камэрсанта 7500 даляраў «за спрыяльнае вырашэньне пытаньня».
Як паўплывае колькасьць салдатаў на якасьць войска? Як можна будзе легальна (і не) «адкасіць»? Ці закрыюць мяжу для прызыўнікоў?
Драўляную фігуру Вітаўта Вялікага зноўку ўсталявалі на пляцоўцы паміж Старым і Новым замкамі ў Горадні. Два месяцы таму яе забіралі на рэканструкцыю.
Загрузіць яшчэ