Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Жлобінам затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. ВІДЭА

абноўлена

Сяргей Ціханоўскі ў судзе
Сяргей Ціханоўскі ў судзе

Каля 11 раніцы 27 сьнежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Абноўлена 15:30: Ціханоўскага арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.​

«Спынілі супрацоўнікі ДАІ, пад’ехалі нейкія супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, прычапіліся, што быццам аўтамабіль, на якім мы ехалі ў Менск, скрадзены, — расказаў блогер. — Патэлефанавалі гаспадару аўтамабіля – усе дакумэнты ў парадку. Прыехала сьледчая група, прапанавалі мне ехаць у Жлобін, каб правесьці агляд аўтамабіля. Я адмовіўся — агляд можна на месцы правесьці».

Потым яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

«Думаю, што гэтае затрыманьне зьвязана з тым, што я здымаў акцыі за незалежнасьць, якія праходзілі ў сьнежні ў Менску», — казаў ён.

Яму заломвалі руку і не давалі апрануць куртку.

На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».

Жывы эфір пасьля ягонага затрыманьня праводзіў апэратар. Ён застаўся з аўтамабілем на шашы. Раптам выявілася, што аўтамабіль ужо не цікавіць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ.

Ціханоўскага прывезьлі ў суд Савецкага раёну Гомля

Судзьдзя Алена Шайн за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй арыштавала Сяргея Ціханоўскага на 15 сутак.

Судзьдзя адхіліла ўсе хадайніцтвы падсуднага і ягонага адваката Алега Юрчанкі:

  • пра выклік у суд сьведак з боку блогера,
  • пра выклік у суд супрацоўнікаў АМАП Івашкова і Шайко, якія сьцьвярджалі, што блогер крычаў «Жыве Беларусь!» на мітынгу,
  • пра тое, каб падаць «праўдзівыя доказы» (пададзеныя міліцыяй здымкі зробленыя ў цемры, хоць у пратаколе пазначана, што Ціханоўскі браў удзел у мітынгу а 14.00),
  • пра адвод судзьдзі.

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў на папярэдніх акцыях 20 і 21 сьнежня ў Менску супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй і вёў стрым з акцыяў у сваім канале ў Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG