Агульнымі намаганьнямі апазыцыйныя сілы Беларусі могуць заявіць для ўдзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня каля 250 прэтэндэнтаў.
Зацьверджаньне складу ўчастковых камісіяў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пачынаецца ў панядзелак 25 ліпеня і мае скончыцца ў сераду 27 ліпеня.
На зьездзе БНФ сёньня зацьвердзілі 72 патэнцыйныя кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў шостага скліканьня.
Галоўная небясьпека для Беларусі сёньня сыходзіць ад «русского мира», лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Палітычная камісія партыі ўжо зацьвердзіла сьпіс кандыдатураў. У яго ўключылі 71 асобу, яшчэ тры кандыдатуры рэкамэндаваныя ўмоўна і пытаньне пра іх вылучэньне будзе разгледжанае на зьезьдзе асобна.
«Хачу быць у парлямэнце гэткім шчупаком, які не дае магчымасьці драмаць уладным карасям. У Палаце патрэбныя новыя ідэі, новыя настроі, новыя падыходы»
«На працягу ўсёй сваёй кар’еры Павал Шарамет паказваў выдатную адвагу, дэманструючы неацэнную ролю журналістаў у справе абароны правоў чалавека».
Канструктывізм, кампраміс, канвэргенцыя, кансэнсус, кансалідацыя.
Вадзім Леван, які працуе фэрмэрам у Наваградку, пры норме адна тысяча подпісаў, якія неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам, мае ўжо ўдвая болей.
На пасаду амбасадара Беларусі ў ФРГ разглядаецца кандыдатура кіраўніка ўпраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў 40-гадовага Дзяніса Сідарэнкі.
Ініцыятыўную групу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня, былога палітвязьня і былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Сяргея Скрабца ачоліў яго малодшы брат Аляксандар.
Сярод 26 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня ад грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» найстарэйшы — 65-гадовы Мікалай Камароўскі.
Такую заяву зрабіў сёньня першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, прадстаўляючы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Менску і Менскай вобласьці.
«Мне надзвычай прыемна было бачыць, што беларуская дэлегацыя, хоць мы як бы з двух лягераў, трымалася дружна, культурна, талерантна, інтэлігентна. Мы паводзілі сябе, як і павінны паводзіць прадстаўнікі цывілізаванай нацыі».
Расея галасавала супраць «Тбіліскай дэклярацыі», Беларусь устрымалася.
хоча балятавацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня па 105-й Старавіленскай выбарчай акрузе Менску.
Удзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаній, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Віктар Цярэшчанка вырашыў удзельнічаць у сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», які афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі, Вольга Карач ня будзе ўдзельнічаць у сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Пад дэвізам «25 гадоў парлямэнцкага супрацоўніцтва: умацаваньне даверу праз дыялёг» у Тбілісі праходзіць штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Беларуская асацыяцыя журналістаў пакуль ня вырашыла, ці будзе ўдзельнічаць у гэтай справе.
Загрузіць яшчэ