Удзельнікі сёньняшняга паседжаньня ЦВК аднагалосна прагаласавалі за тое, каб старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 3-5 ліпеня прадставіла Беларусь у Бэрліне, дзе пройдзе міжнародны сэмінар «Свабода СМІ як кутні камень дэмакратычных выбараў».
Упершыню падчас парлямэнцкіх выбараў у Беларусі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, якія ня маюць прыбытку, трэба будзе тлумачыць, на якія грошы яны жывуць.
Выступленьні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў 6-га скліканьня і іх тэледэбаты будуць праводзіцца на 3-м канале Беларускага тэлебачаньня.
Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч на верасьнёўскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе балятавацца па месцу жыхарства ў Менскім раёне. Гайдукевіч-малодшы, які зьяўляецца першым намесьнікам лідэра партыі, таксама зьбіраецца ісьці ў дэпутаты.
Прадстаўнік партыі «Справядлівы сьвет» Дзьмітры Рыжы 27 чэрвеня абраны ў склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.
Сёньня ў Менску а 11-й гадзіне грамадзянская кампанія «Гавары праўду» пачала прадстаўляць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2016 году.
Але гэты крэдыт — мэтавы. Яго можна скарыстаць толькі на «мадэрнізацыю сыстэмы кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі ў Рэспубліцы Беларусь».
Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын заявіў сёньня ў Палаце Прадстаўнікоў, што рэспубліканскі бюджэт давядзецца адкарэктаваць з улікам вынікаў першага паўгодзьдзя.
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў выключылі сёньня з Паветранага кодэксу палажэньне аб выкарыстаньні ў Беларусі авіямадэляў.
Віктар Цярэшчанка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня і ўдзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў сумесна з эканамістам Яўгенам Доўгелем зьвярнуліся з адкрытым лістом да дэлегатаў пятага Ўсебеларускага народнага сходу.
Літву не задавальняе, што беларускія экспэрты глядзяць на будаўніцтва АЭС у Астраўцы занадта проста.
«Да 2017 году кошты на жыльлё будуць зьніжацца. І калісьці кошт аднаго квадрату дасягне сярэднемесячнага заробку», — кажа эканаміст Леанід Заіка
Павал Знавец, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня і паставіў свой подпіс пад імпічмэнтам Лукашэнку, ня будзе ўдзельнічаць у сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
«Мне ўсё ж ужо 74 гады. Здароўе аслабела. Калі б яшчэ ў нас абіралі дэпутатаў па партыйных сьпісах, то, магчыма, мой досьвед — жыцьцёвы і парлямэнцкі — мог быць дарэчы».
«Першым маім супернікам па акрузе быў артыст, другім — аўтамабіліст, а хто будзе трэцім — пакуль ня ведаю».
Пра гэта сьведчаць афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Параўнальна з тым жа пэрыядам летась продаж беларускай прадукцыі за межы краіны сёлета склаў 81,6%.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы палітвязень Сяргей Скрабец пасьля 12 гадоў беспрацоўя афіцыйна пачаў працаваць. Яго заробак складае 1,5 мільёна беларускіх рублёў на месяц.
11 верасьня ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Папярэдняя такая кампанія праходзіла ў 2012 годзе. «Свабода» знайшла восем адрозьненьняў сёлетняй выбарчай кампаніі ад папярэдняй.
Пра гэта заявіла сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына.
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу на чале з Томасам Майр-Гартынгам, кіраўнічым дырэктарам па пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешняга дзеяньня, знаходзіцца з двухдзённым візытам у Беларусі. 7 чэрвеня яна пакідае Менск.
Загрузіць яшчэ