Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдзе Беларусь па шляху Грузіі?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пад дэвізам «25 гадоў парлямэнцкага супрацоўніцтва: умацаваньне даверу праз дыялёг» у Тбілісі праходзіць штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Сярод яе ўдзельнікаў і дэлегацыя зь Беларусі на чале з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім.

Прэмʼер-міністар Грузіі Георгі Квірыкашылі адзначыў, што «сяброўства ў эўрапейскай сямʼі зьяўляецца ўсьвядомленым выбарам грузінскага народу, бо мы выдатна разумеем, што гэта найлепшы спосаб забесьпячэньня дэмакратыі, бясьпекі, міру і росквіту на ўсёй тэрыторыі краіны». Ён таксама заклікаў да аднаўленьня паўнавартаснай місіі АБСЭ ў Грузіі.

Сэсія ПА АБСЭ ўпершыню праходзіць у Грузіі. А вось праз год, з 5 да 9 ліпеня, падобны форум пройдзе і ў Беларусі. Цікава, ці будуць на ім кіраўнікі Беларусі заяўляць, што для іх краіны шлях у Эўропу таксама асэнсаваны выбар?

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ складаецца з 323 парлямэнтароў з 57 краін, якія ахопліваюць Эўропу, Цэнтральную Азію і Паўночную Амэрыку. Асамблея ўяўляе сабой форум для парлямэнцкай дыпляматыі. Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) лічыцца самай аўтарытэтнай арганізацыяй з тых, што адсочваюць правядзеньне выбарчых кампаніяў у розных краінах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG