Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Партыя БНФ агучыць імёны сваіх кандыдатаў у дэпутаты


Ініцыятыўная група старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча зьбірае подпісы за яго вылучэньне. Архіўнае фота
Ініцыятыўная група старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча зьбірае подпісы за яго вылучэньне. Архіўнае фота

Прэтэндэнтаў на месцы ў Палаце прадстаўнікоў шостага скліканьня зацьвердзяць 23 ліпеня на партыйным зьезьдзе. Галасаваньню будуць папярэднічаць даклад старшыні партыі Аляксея Янукевіча аб палітычнай сытуацыі і абмеркаваньне ўмоваў вядзеньня выбарчай кампаніі.

Палітычная камісія партыі ўжо зацьвердзіла сьпіс кандыдатураў. У яго ўключылі 71 асобу, яшчэ тры кандыдатуры рэкамэндаваныя ўмоўна і пытаньне пра іх вылучэньне будзе разгледжанае на зьезьдзе асобна.

Аляксей Янукевіч з гэтай нагоды адзначае:

«Партыя БНФ упершыню вылучае такую вялікую колькасьць кандыдатаў. Я ўсьцешаны тым, што тактыка вылучэньня кандыдатаў БНФ пад уласным сьцягам знайшла водгук у рэгіянальных структурах. Ужо можна казаць пра тое, што фронтаўскія кандыдаты будуць у больш чым 70 акругах, ва ўсіх абласьцях краіны і ў Менску».

Зьезд таксама зацьвердзіць выбарчую праграму кандыдата ад Партыі БНФ. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG