Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Ляўковіч прапануе апазыцыі стратэгію "Пяць "К"


 Анатоль Ляўковіч, 2010
Анатоль Ляўковіч, 2010

Былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч спыніў сваю выбарчую кампанію. Ён адмовіўся ад вылучэньня кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня па Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1.

Сваё рашэньне ён тлумачыць так:

«Паколькі па першай акрузе кандыдатам у дэпутаты вылучаны Андрэй Волчак, я, каб не складаць канкурэнцыю майму маладому таварышу, спыняю збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты. Я адклікаў заяву аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы».

Анатоль Ляўковіч заяўляе, што для яго зараз галоўнай мэтай становіцца «навядзеньне парадку ў беларускай сацыял-дэмакратыі. Ёй неабходная кансалідацыя, сьвежыя ідэі, новыя людзі і доўгатэрміновыя пэрспэктывы»:

«Я і мае прыхільнікі прапануем новую стратэгію „За дыялёг і кансалідацыю“. Яна грунтуецца на пяці „К“: канструктывізм, кампраміс, канвэргенцыя, кансэнсус, кансалідацыя. Гэта — шлях дыялёгу, фармаваньня пазытыўнага іміджу, празь які беларуская сацыял-дэмакратыя зможа ўвайсьці ў сыстэмны палітычны працэс.

Важна максымальна выкарыстоўваць тую акалічнасьць, што беларусы ў сваёй большасьці прытрымліваюцца левай палітычнай традыцыі, а курс на пабудову сацыяльнай дзяржавы замацаваны ў Канстытуцыі краіны. Беларускаму грамадзтву патрэбная адзіная і моцная сацыял-дэмакратычная партыя, месца якой — у парлямэнце краіны».

***

Сацыял-дэмакраты ў Беларусі падзяліліся на некалькі плыняў. Існуюць зарэгістраваныя Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якой кіруе Ірына Вештард, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада на чале са Станіславам Шушкевічам, а таксама незарэгістраваная Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

Анатоль Ляўковіч быў старшынём партыі двойчы. Апошні раз ён кіраваў партыяй з 3 жніўня 2008 году да 10 кастрычніка 2010 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG