Актывісты суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікаюць грамадзян Беларусі 22 чэрвеня а 19 гадзіне зноў, як і тыдзень таму, выйсьці на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.
Калегія Менскага гаспадарчага суду пакінула бязь зьменаў рашэньне Гаспадарчага суду Менску аб высяленьні Партыі БНФ з арандаванай сядзібы. Партыя БНФ засталася бяз офісу, якім карысталася амаль два дзесяцігодзьдзі.
Калегія Менскага гаспадарчага суду пакінула бязь зьмены рашэньне суду адносна высяленьня сядзібы БНФ. Апэляцыйную скаргу можна падаць цягам месяца.
Намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч заявіла, што міністэрства ня мае намеру адклікаць з Вышэйшага гаспадарчага суду пазоў аб закрыцьці газэт "Наша ніва" і "Народная воля".
Міністэрства інфармацыі ня мае намеру адклікаць судовыя пазовы аб закрыцьці "Нашай нівы" і "Народнай волі", не зважаючы на пратэсты і просьбы чытачоў, якія гэтымі днямі паступаюць у міністэрства і публікуюцца на старонках газэт.
Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніку арганізацыі прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва" Анатолю Шумчанку. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі сходу гандляроў рынку "Чэрвеньскі". Цяпер тыя працягваюць бараніць сваё права на працу і распачынаюць збор подпісаў у абарону Шумчанкі.
Два тыдні таму ўлады паабяцалі зьнізіць цэны на асноўныя прадукты харчаваньня. Аднак прадаўцы ўнівэрсамаў і пакупнікі заяўляюць, што дэкляраванага зьніжэньня коштаў амаль не заўважылі.
Урад Беларусі абяцае падвысіць працоўныя пэнсіі цягам двух-трох месяцаў.
Моладзь, якая прыйшла ўвечары на Кастрычніцкую плошчу Менску на заклік арганізатараў акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», слухала сьпевы пад гітару і сама спрабавала сьпяваць.
Аўтазаправачныя станцыі канцэрну «Белнафтахім» не атрымлівалі загаду на зьніжэньне цэнаў на паліва.
У судзе Вялейскага раёну распачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў павестку ў суд.
Моладзь «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» правяла ў цэнтры Менску апытаньне сярод мінакоў з мэтай выявіць, наколькі людзей хвалюе эканамічная сытуацыя ў краіне і ці давяраюць яны ўладам Беларусі.
З нуля гадзін 7 чэрвеня падвысіліся кошты на прадукцыю канцэрну «Белнафтахім». Адпаведны загад канцэрну ўвечары 6 чэрвеня атрымалі апэратары сетак АЗС.
Распараджэньнем ураду краіны да 1 ліпеня зьніжаныя гандлёвыя надбаўкі на шэраг харчовых тавараў. Цягам 90 дзён цэны на іх будуць замарожаныя. Ці адчулі клопат дзяржавы пакупнікі ўнівэрсамаў і як адміністрацыйнае рэгуляваньне паўплывае на эканамічнае становішча?
Актывісты інтэрнэт-сайту pashtoukа.оrg супольна з прадстаўнікамі Эўрапейскай Беларусі зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. Зь менскага паштамту яны даслалі вязьням у розныя турмы некалькі сотняў паштовак.
Дзяржава зноў будзе вызначаць цэны на рыбу, сыр, крупы, каўбасу, гародніну, садавіну. Усяго ў новым сьпісе — 13 пазыцый. Пастанова ахоплівае і дзяржаўны, і прыватны сэктар.
Падзеньне афіцыйнага курсу беларускага рубля ня зьменшыла ажыятажны попыт на валюту: у абменных пунктах па-ранейшаму чэргі па даляры, эўра і расейскія рублі. Адмыслоўцы заяўляюць: пакуль курс даляра на так званым «чорным» рынку перавышае афіцыйны на 20%, валюта ў абменьніках ня зьявіцца.
Інтэрнэт-карыстальнікі сабралі 1 мільён 300 тысячаў рублёў для менчука Алега Кудрачова. Ён быў аштрафаваны судом на 700 тысячаў рублёў за супраціў супрацоўнікам міліцыі пасьля таго, як заступіўся за студэнта, які ня меў квітка на праезд.
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што кіраўніцтва краіны, нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, ня пойдзе на масавую прыватызацыю дзяржуласнасьці. Якое эканамічнае становішча, умовы працы і памер заробкаў у працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў?
Новыя прысуды былі вынесеныя пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, каб яны «не транжырылі дзяржаўныя грошы ў турме» і не «праядалі хлеб».
Загрузіць яшчэ