Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На штраф Алегу Кудрачову сабралі адзін мільён трыста рублёў


Алег Кудрачоў на здымку зьлева. Зь ім фатаграфуецца юнак, які прыйшоў яго падтрымаць на знак салідарнасьці.
Алег Кудрачоў на здымку зьлева. Зь ім фатаграфуецца юнак, які прыйшоў яго падтрымаць на знак салідарнасьці.
Інтэрнэт-карыстальнікі сабралі 1 мільён 300 тысячаў рублёў для менчука Алега Кудрачова. Ён быў аштрафаваны судом на 700 тысячаў рублёў за супраціў супрацоўнікам міліцыі пасьля таго, як заступіўся за студэнта, які ня меў квітка на праезд. Маральна і матэрыяльна падтрымаць Алега Кудрачова на месца інцыдэнту — прыпынак грамадзкага транспарту на вуліцы Няміга — прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Алег Кудрачоў падзякаваў усім, хто ахвяраваў свае сродкі на ягоную падтрымку, а таксама, хто прыйшоў на Нямігу на знак салідарнасьці зь ім. Ягоную кароткую прамову сустрэлі воплескамі. Неўзабаве да прыпынку падыйшлі хлопцы ў цывільным зь відэакамэрамі, а таксама пад’ехала міліцэйская машына, і ўдзельнікі акцыі мусілі разысьціся. Алег Кудрачоў кажа, што не чакаў гэткай рэакцыі людзей:

«Калі я зразумеў, што людзі зьбіраюць грошы і ўжо сабрана 1мільён 200 зь нечым беларускіх рублёў, то гэта для мяне быў стрэс у добрым сэнсе слова».

Капэрта з грашыма для Алега Кудрачова на аплату штрафу.
Інцыдэнт з Алегам Кудрачовым, калі яго жорстка затрымліваюць два міліцыянты, а жанчыны спрабуюць яго абараніць, стаў шырока вядомым дзякуючы відэа, выкладзенаму ў інтэрнэце. Праз інтэрнэт распачаўся і збор сродкаў на аплату штрафу, якія і былі перададзеныя Алегу Кудрачову.

Некаторыя маладыя людзі прасілі дазволу сфатаграфавацца зь ім на памяць. Прыйшла нават журналістка дзяржаўнага выданьня, якая сказала, што яе газэта не надрукуе паведамленьня пра Алега Кудрачова, але яна хоча падтрымаць чалавека маральна і матэрыяльна:

«Я дагэтуль нэўтральна ставілася да міліцыі, але пасьля гэтай сытуацыі… Я таксама абсалютна ня згодна з рашэньнем суду, што чалавеку ні за што далі штраф 700 тысяч. Міліцыя і далей павялася жахліва: каб захаваць свой твар і гонар мундыру, яны пачалі казаць поўнае глупства пра тое, што давайце мы празь відэа знойдзем тых жанчын, якія спрабавалі яго адбіць ад міліцыі, і іх яшчэ пакараем. Маўляў, папсавалі міліцэйскую форму — ай-яй-яй. А тут галаву чалавеку разьбілі — абсалютна несумяшчальныя рэчы».

Алег Кудрачоў. 27.05.2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:04 0:00



Адзін з ініцыятараў збору сродкаў Алегу Кудрачову, фатограф Антон Матолька кажа, што грошы на штраф людзі давалі ахвотна і хутка:

«Яшчэ ў першы дзень, калі ўсё здарылася і яшчэ ніхто не разумеў, што да чаго, то ўжо тады людзі спрабавалі неяк дапамагчы, і мы сталі думаць як гэта зрабіць. Зьмясьцілі абвесткі ў сеціве, і неўзабаве пачалі паступаць грошы — спачатку 200 тысяч, пасьля 800, затым мільён — і гэтыя грошы яшчэ будуць даходзіць да нас цягам сутак. Пры гэтым людзі здавалі таксама. Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў, дзякую ўсім, хто прыйшоў і не знайшоў нас, бо прыйшлі таксама міліцыянты. А ім у галаву можа прыйсьці ўсё, што заўгодна, таму мы вырашылі проста сысьці».

Міліцыя на прыпынку каля месца збору удзельнікаў акцыі салідарнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG