Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі ня мае намеру адклікаць судовыя пазовы аб закрыцьці незалежных газэт


Лілія Ананіч
Лілія Ананіч
Міністэрства інфармацыі ня мае намеру адклікаць судовыя пазовы аб закрыцьці "Нашай нівы" і "Народнай волі", не зважаючы на пратэсты і просьбы чытачоў, якія гэтымі днямі паступаюць у міністэрства і публікуюцца на старонках газэт.

Пра гэта, адказваючы на пытаньне "Свабоды", паведаміла на брыфінгу для журналістаў намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч:

"Я думаю, што нашыя адносіны з "Народнай воляй" і "Нашай нівай" вырашацца ў судовых інстанцыях. На сёньняшні дзень судовы працэс распачаты, і кожны бок мае права выказаць свае меркаваньні. А права суду — прыняць адзінае, канчатковае і правільнае рашэньне. Давайце ня будзем прысьпешваць час.

Назіраючы апошнім часам за "Народнай воляй", я бачу, што больш публікацый цікавых. Можа, кожны таксама вынесе з гэтага нешта станоўчае ў тым сэнсе, што: а ці ўсё мы робім, калі ў дзяржавы ёсьць прэтэнзіі? Самае галоўнае — не парушаць заканадаўства і любіць сваю краіну. І любіць ня толькі так, як мы сабе ўяўляем, а зыходзячы з таго, што гэта твая краіна. І ўсе яе цяжкасьці — гэта твае цяжкасьці, усе яе посьпехі — твае посьпехі. Калі такі настрой будзе ў нашых выданьнях, то гэта цудоўна. Ну, а закон для ўсіх аднолькавы. І калі рэдакцыя задумаецца, што парушэньні ўсё ж ёсьць, то далей усё пойдзе яшчэ лепш і газэты будуць разьвівацца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG