Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БХД: уладзе не давяраюць 80% апытаных менчукоў


Моладзь «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» правяла ў цэнтры Менску апытаньне сярод мінакоў з мэтай выявіць, наколькі людзей хвалюе эканамічная сытуацыя ў краіне і ці давяраюць яны ўладам Беларусі. Адна з удзельніцаў акцыі Любоў Каменева паведаміла:

«Мы стараліся апытаць як мага больш людзей і каб сярод іх былі людзі рознага веку. Першым было пытаньне „ці давяраеце вы кіраўніцтву краіны?“. 80% апытаных адказалі на яго адмоўна. А на пытаньне „тактыка чаканьня ці пратэст найбольш прымальныя ў дадзенай сытуацыі?“ — за пратэст выказаліся 50% апытаных, 40% — за чаканьне, а 10% адказалі, што ня ведаюць, як лепш.

Што тычыцца пытаньня крэдытаў, то агульная выснова такая, што людзей мала хвалюе, як і адкуль возьмуцца грошы, але галоўнае для іх, каб было што есьці. На пытаньне „ці гатовыя вы памяняць незалежнасьць на дабрабыт?“ станоўча адказалі 50%, адмоўна — 40% і 10% ня мелі пэўнага адказу. На пытаньне „якіх дзеяньняў уладаў вы чакаеце па выхадзе з эканамічнага крызісу?“ 40% адказалі, што чакаюць ад уладаў адстаўкі, гэтулькі ж нічога не чакаюць, а астатнія ня ведаюць, чаго чакаць».

Як паведаміла Любоў Каменева, усяго было апытана каля 100 чалавек. Сярод апытаных пераважала моладзь у веку 16-30 гадоў. Але больш крытычна на пастаўленыя пытаньні адказвалі людзі сярэдняга і сталага веку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG