Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегія гаспадарчага суду высяляе Сядзібу БНФ


Сядзіба БНФ у Менску
Сядзіба БНФ у Менску
Калегія Менскага гаспадарчага суду пакінула бязь зьмены рашэньне суду адносна высяленьня сядзібы БНФ.

Абскардзіць рашэньне суду спрабавалі прадстаўнікі Партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне".

Рашэньне пачало дзейнічаць з моманту абвяшчэньня.

Апэляцыйную скаргу на рашэньне калегіі можна падаць цягам месяца.

Раней Гаспадарчы суд Менску не задаволіў пазоў партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Пазоўнікі дамагаліся праз суд прымусіць камунальныя службы заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У сваю чаргу, ЖРЭА Савецкага раёну зьвярнулася ў суд, каб вызваліць арандаваную сядзібу.

Дамова арэнды памяшканьня, якое партыя займала больш за 20 гадоў, скончылася 31 сакавіка. Актывісты БНФ адмаўляюцца вызваляць памяшканьне. Яны арганізавалі кругласуткавае дзяжурства ў сядзібе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG