Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Рэвалюцыю праз сацыяльную сетку» прыйшлі больш за 200 чалавек

абноўлена

Больш як 200 чалавек прыйшлі ўвечары на Кастрычніцкую плошчу Менску на заклік арганізатараў акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Моладзь слухала сьпевы пад гітару і сама спрабавала сьпяваць. Супрацоўнікі спэцслужбаў пры ўдзеле начальніка менскай міліцыі Ігара Яўсеева пільна сачылі за хадою падзеі. Акцыя абышлася без затрыманьняў.

Паводле сайту vk.com, у Салігорску падчас аналягічнай акцыі затрымалі чатыры чалавекі «для высьвятленьня асобы».

Гэта ўжо другая акцыя «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». Яе ідэя палягае ў тым, каб прыхільнікі дэмакратычных перамен штотыдзень у вызначаны час зьбіраліся на галоўнай плошчы свайго гораду. «Проста шпацыруйце, стойце — проста знаходзьцеся там. Ня трэба ніякіх сьцягоў і транспарантаў, ня трэба ніякай сымболікі, — пішуць арганізатары. — Першыя сустрэчы — можа быць мала людзей, але з кожным днём нас будзе рабіцца ўсё болей!»

Нядаўна мадэратарамі гэтай суполкі цікавілася КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG