Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што кіраўніцтва краіны, нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, ня пойдзе на масавую прыватызацыю дзяржуласнасьці. Якое эканамічнае становішча, умовы працы і памер заробкаў у працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў?
Зараз я стаю каля цэнтральнай прахадной Менскага падшыпнікавага заводу, які забясьпечвае камплектуючымі ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы краіны. Гутару зь людзьмі:
Карэспандэнтка: «Ці даўно вы працуеце на заводзе?».
Працоўны: «Даўно. З 1987 году».
Карэспандэнтка: «У якім цэху?».
Працоўны: «У кавальскім — куем упакоўку для падшыпнікаў».
Карэспандэнтка: «Ці хапае працы, каб добра зарабляць?».
Працоўны: «Ой, толькі і працуй — хапае».
Карэспандэнтка: «А як заробак? Ці задавальняе?».
Працоўны: «Канечне, не! Каго ён будзе задавальняць? Нікога ён ня будзе задавальняць. Малы вельмі. А ў гэты час зусім ня будзе хапаць — вунь як расьце ўсё».
Карэспандэнтка: «А заробкі?».
Працоўны: «А заробкі як стаялі, так і стаяць — нікога не задавальняе».
Карэспандэнтка: «Тады чаму вы тут трываеце?».
Працоўны: «А куды я зараз пайду? Я ж нічога ня ўмею рабіць, акрамя як жалеза круціць, і ўсё».
Карэспандэнтка: «Ці задавальняюць умовы працы, ці мэханізаваная праца?».
Іншы працоўны: «Ня надта, але можна працаваць».
Карэспандэнтка: «А заробкі — задавальняюць ці хацелася б больш?».
Іншы працоўны: «Вядома, больш бы хацелася. Малавата ў параўнаньні з тымі грашыма, што былі калісьці — цэны вельмі высокія».
Карэспандэнтка: «Цякучасьць кадраў ёсьць, мяняюцца людзі?».
Іншы працоўны: «В-о-о-ой! Асабліва ў нашым цэху… Моладзь сыходзіць, не затрымліваецца. Малы заробак — сыходзяць, і ўсё. Бальшыня працоўных — старой загартоўкі, яны і працуюць. А моладзь не затрымліваецца».
Яшчэ адзін працоўны: «Я на гэтым заводзе працую 42 гады ў адным цэху — буйнагабарытныя падшыпнікі выпускае. І што я зарабіў? Калі паўтара мільёна атрымаеш — гэта сама вялікае. Маладыя — ніхто ня хоча працаваць за такія грошы. Тут жа, як уладкоўваюцца, дык ім абяцаюць два — два з паловаю мільёны. А як атрымаюць паўтара, кажуць: нам жа крэдыт плаціць трэба — і сыходзяць. А прыходзяць такія, каго аднекуль выгналі ці правы забралі, ці алімэнты прымушаюць адпрацоўваць — ніхто нармальны сюды не ідзе. Абсталяваньне зношанае мо на 80–90%, зімой тут мокра, холадна. Я прапрацаваў усё жыцьцё на заводзе, але такога ніколі ня бачыў — у цэху было ад нуля да двух градусаў, эмульсія пазамярзала, не працавалі некалькі дзён. Прычым і маразоў такіх надта вялікіх не было. Але тут жа Лукашэнка быў, ён усё ведае. Махнуў рукой — кажа: хто такі завод купіць? Я б яго і за так ня ўзяў».
Каля прахадной Менскага падшыпнікавага заводу ў пераважнай бальшыні сустракаю людзей сярэдняга і сталага веку. Але ёсьць і маладыя.
Карэспандэнтка: «Ці даўно працуеце на заводзе? Ці задаволеныя?».
Юнак: «Ужо дзевяць гадоў, зараз начальнік зьмены. Плян пакуль што высокі, зараз заробак падымаюць на 10%. Даляр у нас афіцыйна падвысіўся на колькі — здаецца, на 80%, а неафіцыйны, пэўна на 180%, а нам заробак на 10% падымаюць. Нібыта абяцаюць пазьней ізноў падняць, але як яно будзе — хто яго ведае. Бо ў самога заводу вялікія пазыкі за мінулыя гады. Калі быў крызіс, то бралі ў банках пазыкі, каб плаціць нам заробак. Таму зараз у прадпрыемства пазыкі, і тое, што нам падымуць заробак на 50% хаця б — вельмі сумнеўна. Магчыма, што на 10–20%, але ў зьвязку з цэнамі, вядома… Але пакуль працуем, не бастуем, а там відаць будзе».

Прыходзяць такія, каго аднекуль выгналі ці правы забралі, ці алімэнты прымушаюць адпрацоўваць — ніхто нармальны сюды не ідзе.