Бацькі Антона Сурапіна спадзяюцца на хуткае вызваленьне свайго сына Антона, а таксама Сяргея Башарымава, арыштаваных у справе «швэдзкіх мядзьведзікаў».
Менскі гарадзкі суд адмовіў у задавальненьні касацыйнай скаргі каардынатара антыядзернай кампаніі Тацяны Новікавай на рашэньне суду Маскоўкага раёну Менску.
Беларускія ўлады папярэдзілі Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС аб чаканым зьніжэньні золатавалютных рэзэрваў і папрасілі новых крэдытаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША ў штогадовай справаздачы аб свабодзе веравызнаньня ў сьвеце заяўляе пра факты парушэньня правоў і свабодаў шэрагу рэлігійных груп у Беларусі.
Ініцыятыўная група лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча за тыдзень сабрала тысячу подпісаў — гэта колькасьць, неабходная для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці Беларусі.
Гігін: «Я б..., Радыё Свабода нічога, прабачце, нічога ні пацьвярджаць, ні абвяргаць не зьбіраюся. Зразумела?»
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дзень быў абвешчаны Днём незалежнасьці Беларусі. Цяперашнія ўлады адмянілі сьвята пасьля рэфэрэндуму 1996 году і прызначыла Дзень незалежнасьці на 3 ліпеня — дзень вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.
Журналіста Эўрарадыё Віталя Ругайна затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы для пэрсанальнага догляду і праверкі дакумэнтаў.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Сямак адмовіла ў задавальненьні пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршыўся працэс паводле пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Сямак адмовіла ў задавальненьні пазову Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бандарэнкі да Мінабароны і Мін’юсту.
Наста Лойка: «Для перадачы лекаў ёсьць шмат умоваў, а якія дакумэнты неабходныя і хто іх вызначае — такой працэдуры няма».
«Просьба была наступная: каб пасольства паведаміла пра ягонае месцазнаходжаньне жонцы. Што і было зроблена. Нейкіх дадатковых просьбаў спадар Ажароўскі не выказваў».
У дзень візыту ў Беларусь расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў актывістку «Маладога фронту» Касю Галіцкую на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У гэты ж дзень у Менску былі затрыманыя і асуджаныя беларускія і расейскія актывісты антыядзернай кампаніі.
Суд Цэнтральнага раёну Менску адклаў разгляд пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ў справе накладзенай на яго забароны на выезд за межы краіны.
Рэзкае падвышэньне коштаў на беларускія санаторыі прывяло да таго, што ў шэрагу выпадкаў адпачынак у Турцыі ці Грэцыі абыдзецца таньней, чым у Місхоры ці Сочы.
Абітурыентам журфаку БДУ даюць дадатковыя балы за сачыненьні са спасылкамі на дзяржаўныя СМІ і не рэкамэндуюць узгадваць незалежныя мэдыі.
Суд Кастрычніцкага раёну Менску пакараў заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алеся Яўдаху годам «хатняй хіміі» і штрафам у памеры 57 мільёнаў рублёў.
У Менску 5 і 6 ліпеня пройдуць прэзэнтацыі новай кнігі Бібліятэкі Свабоды «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — пра першае публічнае аб’яднаньне моладзі новага часу (1980).
Загрузіць яшчэ