Расейскі фізык-ядзершчык Андрэй Ажароўскі асуджаны на 10 сутак арышту паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу за дробнае хуліганства. Ён быў затрыманы і асуджаны ў Менску 18 ліпеня разам зь беларускімі прадстаўнікамі антыядзернага руху. Актывісты-эколягі плянавалі перадаць у пасольства Расейскай Фэдэрацыі адкрыты зварот супраць падпісаньня генэральнага кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС, які плянавалася зацьвердзіць у рамках візыту ў Беларусь расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Прэсавы сакратар пасольства Расеі ў Беларусі Ўладзімер Марчукоў: «Як толькі ў пасольства Расейскай Фэдэрацыі паступіла афіцыйная інфармацыя ад беларускіх уладаў пра тое, што грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі Андрэй Вячаслававіч Ажароўскі затрыманы, консул пасольства выехаў у суд. Там яму далі магчымасьць прысутнічаць на агучваньні прысуду і ўручылі копію судовай пастановы. Затым консул паразмаўляў з самім спадаром Ажароўскім і пацікавіўся, ці мае ён якія-небудзь просьбы і скаргі. Скаргаў той не выказваў, а просьба была наступная: каб пасольства паведаміла пра ягонае месцазнаходжаньне жонцы. Што і было зроблена. Нейкіх дадатковых просьбаў спадар Ажароўскі не выказваў — вось, уласна, і ўсё, што можна сказаць з гэтай нагоды».
Актывістка расейскага моладзевага праваабарончага руху, прадстаўніца руху «Экалягічная сетка» Вікторыя Громава: «Што тычыцца затрыманьня беларускіх і расейскіх калегаў-антыядзершчыкаў, то, пэўна, тут можна сказаць, што за выказваньне свайго меркаваньня даваць людзям па 5–10 сутак — гэта, мякка кажучы, не адпавядае міжнародным нормам і стандартам, пра што кіраўніку Беларусі неаднаразова паведамлялі. Другі момант зьвязаны з атамнай энэргетыкай, і ён вельмі важны і актуальны для грамадзянаў краіны, бо гэта наўпрост зьвязана зь іх здароўем і будучыняй. Таму пазыцыя дзяржаваў у гэтым пытаньні — і Расеі, і Беларусі — выклікае вельмі глыбокія непрыемныя эмоцыі. Бо чарговым разам думкі грамадзян ніхто не пытаўся».