Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выключылі са сьпісу невыязных


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршыўся працэс паводле пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

Палітык патрабаваў прызнаць незаконнымі дзеяньні вышэйназваных ведамстваў і выключыць яго са сьпісу невыязных асобаў.

Падчас судовага працэсу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі заяўляў, што з такой ініцыятывай не выступаў, а прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што спадар Лябедзька быў унесены ў сьпіс невыязных з прычыны тэхнічнага збою кампутарнай праграмы. Ён прадставіў у суд даведку зь сёньняшняй датай, у якой гаворыцца, што Анатоль Лябедзька выключаны са сьпісу невыязных.

Раней выключэньня з «чорнага сьпісу» дамагліся ў судах каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG