У Менску 5 і 6 ліпеня пройдуць прэзэнтацыі новай кнігі Бібліятэкі Свабоды «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — пра першае публічнае аб’яднаньне моладзі новага часу (1980).
Каля двух дзясяткаў менскіх католікаў выправіліся ў вэляпілігрымку ад касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Больш за 300 менскіх католікаў выправіліся ў штогадовую пешую пілігрымку ў Будслаў.
Больш за 300 менскіх католікаў 2 ліпеня выпраўляюцца ў штогадовую пешую пілігрымку ў Будслаў. Да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ад менскага Катэдральнага касьцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі яны будуць ісьці цягам пяці дзён.
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску аднавіўся разгляд крымінальнай справы супраць заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алеся Яўдахі.
Дырэктару культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Паўлу Белавусу загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова.
Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці працягваецца пошук зламысьнікаў, якія зьнявечылі дзясяткі птушанятаў бакланаў, адрэзаўшы ім наддзюбкі.
Старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Балыкін заявіў аб прыпыненьні свайго сяброўства ў АГП да кастрычніка 2012 году.
Дыскусійнаму кінаклюбу «Невядомая Беларусь» адмоўлена ў памяшканьні для правядзеньня пасяджэньняў у «Гістарычнай майстэрні» на вуліцы Сухой.
Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа» прэзэнтавала справаздачу маніторынгу ўмоваў утрыманьня зьняволеных у пэнітэнцыярных установах Беларусі ў 2011–2012 гадах. Галоўная выснова дасьледаваньня — беларускія асуджаныя ў месцах зьняволеньня ня маюць ніякіх правоў.
12 чэрвеня — 15 год сьмерці Булата Акуджавы — расейскага паэта, кампазытара, літаратара і сцэнарыста.
Пракуратура горада Любліна на старонках інтэрнэт выданьня gazeta.pl. апублікавала інфармацыю пра выстаўленьне абвінавачваньня 47-гадоваму маёру памежнай службы Беларусі Аляксандру П..
Сьледчы камітэт Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія зьбілі непаўнагадовага Канстанціна Рудзеню.
У менскай арт-галерэі адбылася імпрэза, прысьвечаная 10-гадоваму юбілею кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
8 чэрвеня ў «Арт Сядзібе» Радыё Свабода адзначылі 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам зь сябрамі і аўтарамі гэтай сэрыі.
У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта другое выданьне кнігі, якая выйшла да 10-годзьдзя сэрыі.
Некаторыя працоўныя будаўнічых спэцыяльнасьцяў звальняюцца з будоўлі Астравецкай АЭС.
Загрузіць яшчэ