Судзьдзя Рыта Шаграй прызнала яго вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі. Адмыслоўцы называюць крымінальную справу і судовы працэс над Алесем Яўдахам палітычна матываванымі.
Паводле судовага выраку, пад арыштам застаецца таксама маёмасьць Алеся Яўдахі — кампутар і ягоныя складнікі, а сам Алесь да ўступленьня ў сілу рашэньня суду — пад падпіскай аб нявыезьдзе. Празь некалькі хвілін пасьля абвяшчэньня прысуду Алесь Яўдаха сказаў:
«Гэта менш, чым прасіў пракурор, але больш, чым было б справядлівым. Я і не лічу гэта справядлівым — гэта нейкая спроба „астудзіць мой пыл“, але гэта іх справы. А мы як працавалі, так і будзем працаваць — зьбіраемся і надалей прасоўваць беларускую кнігу».
Алесь Яўдаха рассылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў —: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах. Адзін з аўтараў, Уладзімер Арлоў, прыйшоў у суд падтрымаць Алеся. Судовы вырак пісьменьнік пракамэнтаваў гэтак:
«У справе прысутнічае палітычны складнік. Судзяць чалавека, які займаецца распаўсюдам беларускіх кніг. Прычым кніг, якія не заўсёды можна набыць у кнігарнях. А ў многіх беларускіх гарадах кнігарняў ужо не існуе, калі казаць пра раённыя цэнтры. Алесь Яўдаха прыходзіў на дапамогу людзям. За тое, што рабіў Яўдаха, Міністэрства культуры павінна яго ўзнагародзіць».
Ня лічаць вінаватым свайго сына і бацькі Алеся Яўдахі, якія таксама прысутнічалі ў судзе. Гаворыць маці — Людміла Яўдаха:
«Я таксама не лічу, што ён у нечым вінаваты. Бо ён любіць людзей, робіць добрую справу і нічога ня мае да крыміналу».
Суд над Алесем Яўдахам доўжыўся больш за год. У судзе выступілі больш за сотню сьведак — карыстальнікаў паслугаў Алеся Яўдахі, якія часта выказваліся на ягоную карысьць.
Сяржук Бахун: «Я наведваў вельмі шмат судовых пасяджэньняў і бачыў, што вельмі многія людзі ня бачаць ніякай віны Алеся. Памятаю ліст аднаго сьведкі, якія напісаў, што ня можа прыйсьці ў суд, але лічыць, што Алесь рабіў карысную і патрэбную справу, а таму просіць яго апраўдаць. Я думаю, гэта ўсё зроблена таму, што дзяржава хоча кантраляваць, каму і што чытаць. Паколькі Алесь распаўсюджваў кнігі беларускіх аўтараў, якія ў апазыцыі да цяперашніх беларускіх уладаў, то дзяржава і пакарала такога чалавека».
Як паведаміў Алесь Яўдаха, верагодна, што рашэньне суду Кастрычніцкага раёну Менску ён будзе абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі выдаецца каля 10 адсоткаў кніг на беларускай мове і больш за 85 адсоткаў – на расейскай. Нацыянальная кніжная палата паведамляе, што наклад беларускіх выданьняў сёлета скараціўся на 17 адсоткаў, а сярэдні іх кошт павялічыўся ўтрая. Зьмяншаецца і колькасьць кнігарняў. Яшчэ 20 гадоў таму кнігарні існавалі ня толькі ва ўсіх гарадах і райцэнтрах, але і ў вёсках. На сёньня кнігарняў у Беларусі засталося 88. Гандляры сьцьвярджаюць, што доля беларускамоўнай літаратуры на паліцах менскіх кнігарняў не перавышае 5 адсоткаў.

Алесь Яўдаха прыходзіў на дапамогу людзям. За тое, што рабіў Яўдаха, Міністэрства культуры павінна яго ўзнагародзіць.