Супрацоўнік ДАІ спыніў ксяндза Вячаслава Барка на раздарожжы блізу будслаўскага касьцёла 1 ліпеня, не дазваляючы праехаць на паркоўку для аўтамабіляў сьвятароў. Міліцыянт ня толькі не прапусьціў ксяндза, але яшчэ і склаў адміністрацыйны пратакол за паркоўку на скрыжаваньні.