Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За няўдзел у мітынгу і шэсьці — два пратаколы і два забраныя легкавікі


Валеры Мінец
Валеры Мінец

У грамадзкага актывіста зь Ліды Валерыя Мінца забралі аўтамабіль, а на самога яго склалі адміністрацыйны пратакол пры спробе прыняць удзел у менскай вулічнай акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў».

Валеры Мінец быў затрыманы на выезьдзе зь Ліды, калі разам з двума паплечнікамі накіроўваўся ў Менск, каб узяць удзел у пасьлявыбарчай вулічнай акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў».

Як паведаміў Свабодзе Валеры Мінец, супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль нібыта для праверкі дакумэнтаў кіроўцы, а затым даставілі ўсіх трох актывістаў у РУУС, нібыта для высьвятленьня асобаў, хоць ва ўсіх былі з сабой пашпарты. У пастарунку іх пратрымалі больш за пяць гадзін, склаўшы на дваіх адміністрацыйныя пратаколы. Валерыя Мінца і Віталя Ашука зьвінавацілі ў правядзеньні «несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 11 жніўня» — калі на мясцовых могілках ушаноўвалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

Як паведаміў Валеры Мінец, у Менск актывісты ехалі на аўтамабілі ягонага гомельскага сябра. У гэты ж час у іншай частцы Ліды баў затрыманы аўтамабіль, які належыць ягонай сям’і, але ў той момант ім кіраваў сябар Валерыя Мінца. У выніку абодва аўтамабілі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на той падставе, што тэхнічныя пашпарты на машыны нібыта падробленыя і несапраўдныя.

Валеры Мінец кажа, што супрацоўнікі міліцыі, якія перашкаджалі ўдзелу ў акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў», дзейнічалі ўзгоднена, і мае намер абскардзіць іхнія дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG