Бяздомныя Лукашэнку: Няхай паглядзіць гэтую перадачу і задумаецца
Беcпрацоўныя беcпрытульнікі ў Менску зьбіраюць макулатуру, драўніну, мэтал і іншыя пабытовыя адкіды, каб выжыць. Прыбытак ад здачы другаснай сыравіны – іх асноўны і адзіны даход. Прайшоўшы турму праз дробныя злачынствы, яны ня хочуць вяртацца на бязладны шлях і намагаюцца ўпарадкаваць сваё жыцьцё. І робяць гэта не з дапамогай, а насуперак грамадзтву і дзяржаве.