Бізнэсовец перадаў пэнсіянэрцы грошы на рамонт пасьля сюжэту на Радыё Свабода
Днямі Радыё Свабода апублікавала відэасюжэт пра патоп у кватэры 75-гадовай менскай пэнсыянэркі Валянціны Закалінскай. У першы дзень ацяпляльнага сэзону праз парваныя на гарышчы трубы ў кватэру жанчыны дзьве гадзіны лілася гарачая вада. Валянціны Закалінская усё жыцьцё адпрацавала на менскім аўтазаводзе, атрымала другую групу інваліднасьці, усе родныя памерлі – дапамагчы няма каму, а ўласных сілаў не засталося. Камунальныя службы Менску, па віне якіх здарылася аварыя, не прапанавалі Валянціне Закалінскай хаця б часовага адсяленьня і дапамогі, не адгукнуўся і прафсаюз Менскага аўтазаводу. Пабачыўшы бяду нямоглай жанчыны, на дапамогу прыйшоў бізнэсовец, які перадаў пэнсыянэрцы 1000 рублёў (500 даляраў) на рамонт і назваў толькі сваё імя -- Ігар.