Пазычыў грошы, каб купіць паесьці
Міхаіл Каралькоў — 73-гадовы менскі пэнсіянэр. Жыве адзін безь якой-кольвек падтрымкі — далёкія сваякі жывуць у іншых гарадах. Міхаіл Васільевіч мае вышэйшую адукацыю, адпрацаваў інжынэрам на розных прадпрыемствах Менску. Пасьля таго, як захварэў, вымушаны пазычаць грошы нават на харчаваньне.