У Менску працуе Міжнародная спэцыялізаваная выстава «Дзень добры, школа». Пераважная бальшыня падручнікаў, дапаможнай літаратуры, канцылярскіх і іншых школьных тавараў тут — на расейскай мове. Тым часам бацькі школьнікаў кажуць, што хацелі б, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску.