Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуня Міятавіч: У гэтай краіне мы ўбачылі ўсё, што не павінна адбывацца


Дуня Міятавіч, архіўнае фота
Дуня Міятавіч, архіўнае фота

Тэмай сустрэчы стала абмеркаваньне праблемных пытаньняў ва ўзаемаадносінах недзяржаўных мэдыяў і грамадзкіх арганізацыяў з урадавымі структурамі краіны.

Сустрэча Дуні Міятавіч з журналісцкай і праваабарончай супольнасьцю адбылася ў рамках двухдзённага працоўнага візыту прадстаўніцы АБСЭ ў Беларусь. Гэтаму папярэднічалі перамовы Дуні Міятавіч з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў Беларусі, у прыватнасьці, чыноўнікамі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі. Вынікі гэтых сустрэч і сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі Дуня Міятавіч ахарактарызавала наступным чынам:

«У гэтай краіне мы пабачылі і засьведчылі ўсё, што не павінна адбывацца, калі мы гаворым пра ўзаемадзеяньне з урадам. Я шмат пра гэта гаварыць ня буду, але ёсьць два законы, якія мы прааналізавалі і парэкамэндавалі, што трэба зрабіць, каб яны адпавядалі міжнародным стандартам. Я больш спынюся на пазыцыі АБСЭ, якія існуюць тэндэнцыі. Пазыцыя АБСЭ вельмі ясная, я асабіста веру ў адкрыты і вольны ўрад».

Свабода інтэрнэту, абарона правоў чальцоў інтэрнэт-супольнасьці, доступ да інфармацыі, онлайн-журналістыка — тэмы, якія перадусім рупяць чальцам офісу АБСЭ. У сваю чаргу, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў і мэдыяў на прыкладах засьведчылі, што ў Беларусі ёсьць праблемы і цяжкасьці, зьвязаныя зь перасьледам журналістаў і арганізацыяў, інтэрнэт-мэдыяў, якія ня маюць афіцыйнай рэгістрацыі ці акрэдытацыі, з выкарыстаньнем тэмы экстрэмізму, каб перашкаджаць дзейнасьці недзяржаўных структур, з пытаньнямі доступу да інфармацыі і са шмат якімі іншымі. Дуня Міятавіч паабяцала, што офіс АБСЭ, які яна ўзначальвае, не пакіне названыя пытаньні па-за ўвагай і што яны ўжо абмяркоўваліся на сустрэчах з чыноўнікамі. Але яна таксама шчыра прызналася, што ня мае пэўнасьці, ці хутка ўдасца іх вырашыць:

«Учора ў нас быў трэнінг для журналістаў і міліцыі, і мы абмяркоўвалі бясьпеку для журналістаў. Ня ведаю, ці зьменіць гэта сытуацыю. Думаю, што не, але, прынамсі, яны будуць думаць крыху па-іншаму, бо ведаюць, што ўсё бачна і адкрыта. Таксама думаю, што і мне, і чальцам майго офісу трэба часьцей тут бываць, каб спатыкацца з вамі, хоць, зноў жа, не магу сказаць, наколькі гэта будзе вынікова».

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі, падсумоўваючы яе вынікі, станоўча ацаніў сам факт візыту ў Беларусь высокапастаўленай прадстаўніцы АБСЭ:

Алесь Бяляцкі пра значэнне візыту Дуні Міятавіч
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00
Наўпроставы лінк

«Важнасьць гэтага візыту, мне падаецца, заключаецца ў тым, што ён адбыўся. Гэта звычайны працоўны візыт, але калі ўлічыць, што цягам многіх гадоў візытаў прадстаўнікоў міжнародных структур, зь якімі Беларусь адмаўлялася працаваць, не было, то гэткія візыты будуць спрыяць таму, каб не было масавага распаўсюду практыкі абмежаваньня інфармацыі ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG