Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аршанскую бітву не сьвяткуюць, бо мы больш схіляемся да Расеі, а не да Эўропы», — апытаньне ў Менску


Менчукі пра Аршанскую бітву
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:37 0:00

Юнак: «Пэўна, таму, што ня вельмі вядомая сярод нашых жыхароў. Я таксама ў школе мала цікавіўся гэтай тэмай. А таму ня ведаю, што сказаць пра гэтую падзею».

Юначка: «Пэўна, таму, што ў цяперашняй сытуацыі мы больш схіляемся да Расеі, а не да Эўропы. Думаю, так».

Спадарыня сярэдніх гадоў: «Таму што ня трэба варушыць мінулага. Мы ўсе ганарымся сваім мінулым, але ня трэба рабіць з гэтага нейкую праблему і разьдзімаць нейкія канфлікты з Расеяй. Гэта было даўно і ня трэба гэтага варушыць».

Спадар малады: «Бо не паважаюць сваіх гістарычных традыцыяў. На Украіне гэтае сьвята сьвяткуецца, а ў нас — не. Я скажу, што напярэдадні выбараў ніхто нічога даўнейшага ня хоча закранаць — вайну ў нас часьцей узгадваюць».

Юначка: «Таму што ня ведаюць пра гэтую падзею. Хацелася б, каб яе сьвяткавалі — больш бы ведалі».

Спадарыня старэйшая: «Пэўна, таму, што страчаныя сувязі са сваімі каранямі. Канечне, добра было б іх аднаўляць, каб, як дрэва, мы насычаліся ад сваіх каранёў. Каб чалавек ведаў сваю гісторыю, якая б яна ні была: траўматычная альбо гераічная».

Спадар малады: «Ці варта сьвяткаваць гэтую падзею? Вайна ж старая, даўно мінула. Можна ўзгадаць яшчэ шмат чаго, што ў нас не сьвяткуецца. Якія-небудзь канфлікты з палякамі ці яшчэ якія падзеі, якім таксама гадоў па 500».

Спадарыня сярэдняга веку: «Думаю, што ў нас увогуле ня ўсе сьвяты сьвяткуюцца і ня ўсё гістарычнае цэніцца. Магчыма таксама, што з-за даўнасьці веку таксама не сьвяткуецца. А ўвогуле добрая тэндэнцыя, што мы пачынаем узгадваць пра ўсё пра гэта. Я чула нават, што адмысловую настольную гульню да дня Аршанскай бітвы выпусьцілі і сёньня адбудзецца яе прэзэнтацыя. Таму гэта крок у кірунку таго, каб узгадваць гэтыя важныя гістарычныя падзеі».

Спадарыня маладая: «Мне падаецца, гэта зьвязана з тым, што не такой важнай становіцца гісторыя і культура нашай краіны. Моладзь не зусім чытае, ня ведае — ня вельмі адукаваная. Каб больш чыталі, даведваліся, каб паважалі сваю родную мову і культуру, то тады і ўсё было б добра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG