За гады кіраваньня Лукашэнкі маштабы карупцыі пабольшалі ці памешалі ў Беларусі? Апытаньне на вуліцах Менску.
Спадар сталага веку: «Я асабіста з гэтым не зьвязаны, але калі меркаваць паводле друку, то нешта мяняецца ў горшы бок. Я сам хабару не даваў і ні ад кога не атрымоўваў».
Спадарыня сярэдняга веку: «Я нават не магу сказаць больш ціменьш, але мяркуючы паводле публікацыяў, то раскрываюць больш. А як яно насамрэч — невядома».
Спадар сярэдняга веку: «Цяжка адказаць на пытаньне, бо з карупцыянэрамі ніякіх спраў ня меў».
Спадарыня: «Мне падаецца, што меньш, бо сталі больш жорсткія меры пакараньня. Магчыма, што яна стала больш скпытай, але відочнай карупцыі стала меньш».
Спадар: «Зразумела, што ў Беларусі ўзровень карупцыі ні ў якае параўнаньне не ідзе з Масквой. Таму зь нейкімі характэрнымі праявамі карупцыі, як гэта ў Маскве, я тут ніколі не спатыкаўся».
Дзяўчына: «Як было так і ёсьц—ня думаю, што стала меньш ці больш. Бо спатыкаесься зь нейкімі фактамі і зьявамі і разумееш, што ўсё засталося па-ранейшаму. Пэўна, гэтак ўсім выгадна».
Юнак: «Крадуць усюды, ўсе і па-рознаму. Але зараз крадуць меньш».
Спадар сталага веку: «Мне падаецца, што карупцыя гэтакая хітрая рэч — яна завуаляваная і схаваная. І нават побач з кабінэтам прэзыдэнта. Гэта добра, што ён гэтак старанна са дня сваіх выбараў падымае гэтую тэму, але няхай ён пашукае ў сеседніх кабінэтах асноўных вінаватых у карупцыі. Карупцыя — у максымальным прыбліжэаньні да прэзыдэнта — гэта факты з майго жыцьця, якія яне магу назваць».