У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў VI фольк-фэстываль «Камяніца». Удзельнікамі сьвята сталі беларускія й замежныя фольк-гурты.
Традыцыйна падчас фольк-фэсту «Камяніцы» працавалі мастацкія выставы, свае работы прэзэнтавалі ткачы, ганчары і разьбяры, працавалі майстар-клясы.
Таксама ўсе ахвотрыя маглі наведаць кірмаш традыцыйных рамёстваў, паўдзельнічаць у старадаўніх танцах і гульнях. Наведнікаў было больш за 7 тысяч чалавек.
Зь непрыемнасьцяў — міліцыя не дазваляла праходзіць у адзеньні з выразнымі «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, настойліва прасіла хаця б вывернуць навыварат.