Моладзевыя актывісты розных хрысьціянскіх канфэсіяў рыхтуюць правядзеньне бесьперапыннай малітвы за Беларусь. Акцыя мае назву «Абяры сваю гадзіну, каб маліцца за радзіму».
Грамадзянская кампанія «Наш дом» выступіла з афіцыйнай заявай, у якой паведамляе, што ня будзе выстаўляць свайго кандыдата і ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму на свой зварот пра зьмену назваў цэнтральных вуліц і плошчаў сталіцы.
На сьвята ўсіх дурняў — 1 красавіка — менскія мінакі спрабуюць узгадаць анэкдот, жарт альбо сьмешнае выказваньне пра Лукашэнку.
Згодна з праектам новага дэкрэту любая гуманітарная праграма ці праект павінны будуць узгадняцца асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам.
Лідэрка кампаніі «Наш дом» Вольга Карач заявіла, што гатовая вылучыць сваю кандыдатуру на ўдзел у выбарчай кампаніі 2015 году.
Актывістка руху «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч — адна з кандыдатак на абраньне адзіным кандыдатам для прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2015 году.
У студыі Свабоды процілеглыя меркаваньні ў пытаньні выкарыстаньня Пагоні выказваюць гісторык-геральдыст Анатоль Цітоў і дырэктар рэклямнай агенцыі Зьміцер Вайноўскі.
У сядзібе партыі БНФ у Менску адкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Дню Волі — 97-угодкам абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі. Яе арганізатарам стаў вядомы беларускі мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня» Мікола Купава.
26 сакавіка Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу грамадзкіх актывістаў у справе абароны Курапатаў. Яны просяць адмяніць рашэньне суду Цэнтральнага раёну, які адмовіўся прыняць пазоў грамадзкіх актывістаў да Міністэрства культуры.
Экспэрты лічаць, што неэфэктыўная сацыяльна-эканамічная мадэль у Беларусі становіцца палітычнай праблемай.
Аляксандар Лукашэнка наведаў менскі рынак «Экспабел» ва ўмовах узмоцненых захадаў бясьпекі. Гандляроў прапускалі на працоўныя месцы па сьпісах і праз мэталашукальнікі. У пакупнікоў правяралі, што ў кішэнях і сумках.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал П’етра Паралін прыняў ўдзел ва ўсяночным моладзевым набажэнстве, якое прайшло ў ноч на нядзелю ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынала П’етра Паралін правёў прэсавую канфэрэнцыю з нагоды завяршэньня першай паловы свайго афіцыйнага візыту ў Беларусь.
Распачаўся афіцыйны візыт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала П’етра Параліна. Прадстаўнік папы Рымскага прыбыў у Менск на запрашэньне дзяржаўных уладаў і правёў перамовы зь першымі асобамі краіны.
Міністэрства аховы здароўя сваім загадам уводзіць кантроль за выпісваньнем рэцэптаў і продажам лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасьці. Як гэтую ініцыятыву ўспрымаюць лекары і спажыўцы?
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
Міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў» распачынаюць у Менску першы Беларускі грамадзкі трыбунал над сталінізмам.
Прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Аляксандр Макаеў пакараны штрафам памерам 50 базавых велічыняў альбо 9 мільёнаў беларускіх рублёў.
24 лютага ў малой залі Белдзяржфілярмоніі адбылася вечарына «Песьні матчыны з Вушаччыны», прысьвечаная 80-годзьдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Загрузіць яшчэ